Юханна Сельстром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юханна Сельстром
Род дзейнасці акцёрка, кінаактрыса
Дата нараджэння 30 снежня 1974(1974-12-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2007(2007-02-13)[4][1][…] (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юханна Марыя Элінор Сельстром (швед. Johanna Maria Ellinor Sällström), у дзявоцтве — Берглунд (швед. Berglund); 30 снежня 1974, Стакгольм, Швецыя — 13 лютага 2007, Мальмё, лен Сконэ, Швецыя) — шведская актрыса. Лаўрэат прэміі «Залаты жук» (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 30 снежня 1974 года ў Стакгольме. У 15-гадовым узросце дэбютавала на сцэне тэатра, сыграўшы ў экранізацыі камедыі Уільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч». Яна здымалася ў кіно з 1994 года, за сваю кінакар’еру даўжынёю больш чым у дзесяць гадоў, сыграла каля 30-ці роляў у фільмах і серыялах. У 1998 годзе Юханна перамагла ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» прэміі «Залаты жук» за ролю Сандры ў фільме «Пад паверхняй».

У 2000—2002 гады была замужам за Альбінам Сельстромам, ад якога нарадзіла сваю адзіную дачку — Талулу Сельстром (01.12.2001-23.11.2014).

У 2004 годзе адпачывала ў Тайландзе, Юханна і яе дачка Талула сталі ахвярамі землятрусу ў Індыйскім акіяне, ім цудам удалося выратавацца. Пасля гэтай падзеі ў Сельстом пачаліся сур’ёзныя праблемы з псіхікай. Юханна часта пакутавала ад дэпрэсій і праходзіла курс лячэння ў псіхіятрычнай клініцы, неўзабаве пасля выхаду з якой вырашыла звесці рахункі з жыццём. 32-гадовая актрыса скончыла жыццё самагубствам, наглытаўшыся таблетак 13 лютага 2007 года. 23 лістапада 2014 года, праз 7 гадоў пасля смерці Сельстром, яе дачка Талула таксама скончыла жыццё самагубствам за тыдзень да свайго 13-годдзя.

Зноскі

  1. а б Johanna Sällström // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sällström, Johanna Maria Ellinor // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 4 студзеня 2023.
  3. а б Sällström, Johanna Maria Ellinor // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 4 студзеня 2023.
  4. https://web.archive.org/web/20070927111653/http://junkculture.nu/swedish-actress-johanna-sallstrom-dead/
  5. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 6 лютага 2021.