Юэяцюань
Юэяцюань | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 1,3 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юэяцюань (кіт. спр. 月牙泉, піньінь Yuèyáquán) — возера ў форме паўмесяца ў аазісе Дуньхуан, за 5 км на паўднёвы захад ад горада Дуньхуан (правінцыя Ганьсу, КНР).
Паводле вымярэнняў, праведзеных у 1960 годзе, сярэдняя глыбіня возера тады складала ад 4 да 5 м, максімальная глыбіня — 7,5 м. З таго часу глыбіня возера пастаянна памяншалася. Да пачатку 1990-х люстэрка возера скарацілася да ўсяго 5500 м², а сярэдняя глыбіня — да 0,9 м (максімальная-1,3 м). Хоць мясцовы ўрад меў намер папоўніць возера вадой, недахоп фінансавання не дазволіў ажыццявіць гэтыя планы.
Возера і пустыня вакол яго карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Возера атрымала сваю назву ў перыяд дынастыі Цын. Вандроўцы і місіянеры Мілдрэд Кейбл і Франчэка Френч наведалі возера ў пачатку XX стагоддзя падчас іх падарожжа ў рэгіёне і запісалі свае ўражанні ў сваёй кнізе «Пустыня Гобі»: «Усё, што мы ўбачылі вакол нас гэта шматлікія ярусы высокіх пясчаных пагоркаў. Мы ўжо засумняваліся ў вернасці нашых пошукаў, але калі, з апошнім адчайным высілкам, мы выбраліся за апошні хрыбет і паглядзелі ўніз на тое, што ляжала на яго мяжы, мы ўбачылі возера і яго прыгажосць ап’яніла нас»[1].
Выдмы абараняюць возера Юэяцюань ад пяшчаных бур і вятроў. Нягледзячы на такую натуральную «ахову», гэтая прыродная славутасць, размешчаная ў адным з самых засушлівых месцаў на планеце, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У 1960-х гадах глыбіня возера складала ад чатырох да пяці метраў, у самым глыбокім месцы дасягаючы сямі метраў. А ў пачатку 1990-х гадоў — усяго 90 см. Абмяленне было выклікана будаўніцтвам плаціны на рацэ Данг, з-за чаго пацярпела экасістэма пустыні Гобі, а кірунак плыні падземных вод, якія сілкавалі возера Юэяцюань, былі парушаныя. Другая прычына выклікана тым, што павялічылася колькасць насельніцтва горада Дуньхуан. Вырасла патрэба ў пітной вадзе, а галоўная крыніца — гэта падземныя воды[2].
У 2006 годзе кітайскія ўлады сумесна з эколагамі распрацавалі план аднаўлення такога унікальнага возера. Ім удалося прадухіліць яго поўнае абмяленне: забарона на бурэнне свідравін і любую сельскагаспадарчую дзейнасць аказаліся выніковымі[3].
Возера Юэяцюань уваходзіць у склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Турыстам прапануюць турпаездкі на вярблюдах або джыпах.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Возера і павільён на ягоным беразе ў чэрвені 2006 года. Тое, што засталося ад возера, відаць справа.
-
Юэяцюань (2009)
-
Ваколіцы возера
-
Квітнеючае возера Юэяцюань
-
Юэяцюань у Дуньхуане (2009)
-
Від на возера з суседняй выдмы
-
2009 год
-
Заход сонца
-
Вясной
-
Возера і пагада ў пустыні
Зноскі
- ↑ Mildred Cable with Francesca French, The Gobi Desert. London: Readers Union & Hodder and Stoughton, 1950, p. 63.
- ↑ Озеро Юэяцюань. Озеро Полумесяца (руск.) . Хайпово (25 снежня 2022).
- ↑ No, it's not a mirage: Tiny 2,000-year-old oasis in China that keeps city alive is saved from being swallowed by desert . Mail Online (13 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Китай спасает озеро полумесяца Архивная копия от 4 марта 2016 на Wayback Machine
- Озеро полумесяца в Дуньхуане Архивная копия от 4 марта 2016 на Wayback Machine
- CCTV《Обзор новостей. Озеро полумесяца》 Архивная копия от 7 апреля 2020 на Wayback Machine
- Новости: Уровень воды озера полумесяца в Дуньхуане поднимается Архивная копия от 7 апреля 2020 на Wayback Machine