Ядро, артылерыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Розныя тыпы гарматнага ядра

Ядро — шарападобны суцэльны снарад ўдарнага дзеяння для кідальных машын і гладкаствольнай артылерыі.

З сярэдзіны 14 ст. ядры былі каменнымі, з 15 ст. жалезнымі, затым чыгуннымі (для зброі вялікага калібра) і свінцовымі (для гармат малога калібра). З 16 ст. выкарыстоўваліся запальныя ядры. У 17 ст. атрымалі распаўсюджанне парахавыя полыя разрыўныя ядры - снарады (гранаты). У 2-й палове 19 ст. у сувязі з заменай гладкаствольных гармат наразнымі выйшлі з выкарыстання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 243. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]