Свінец
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Свінец (лац.: Plumbum) Pb — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 82. Сінявата-шэры метал.
Прыродныя крыніцы [правіць]
35-е месца сярод элементаў па распаўсюджанасці ў зямной кары. Самародны свінец трапляецца рэдка. Часцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Буйныя радовішчы — у Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Германіі, Казахстане, Расіі.
Прымяненне [правіць]
Асноўная маса свінцу ідзе на выраб пласцін для акумулятараў. Прымяняецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камер. Абарончыя канструкцыі і пакрыцці пры рабоце з радыеактыўным і рэнтгенаўскім выпраменьваннем.
Шматлікія сплавы свінцу — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і шроту.
Тэтраэтылсвінец — антыдэтанатар для павышэння якасці маторнага паліва.
Медыцынскія прэпараты.
Гл. таксама [правіць]