Ямата Такэру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бронзавая статуя Ямата Такэру

Ямата Такэру — сінтаісцкае бажство, легендарны герой-палкаводзец ў японскай міфалогіі. Сын імператара Кэйко. Пашыральнік уладанняў ямацкага трона. Пакарыў краіну Кумасі на востраве Кюсю і плямёны эмісі ўсходняга Хансю. Галоўны персанаж многіх народных легенд цэнтральнай Японіі, увасабленне ідэальнага японскага вайсковага дзеяча старажытнасці.

Легендарная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з міфічнай перыядызацыяй японскіх старадаўніх хронік «Запісы аб дзеяннях старажытнасці» і «Аналы Японіі», Ямата Такэру нарадзіўся каля 82 года. Ён быў сынам імператара Кэйко. Ямата Такэру меў вельмі круты нораў. У юнацтве ён забіў свайго старэйшага брата. Бацька баяўся сына, а таму трымаў далей ад сябе, увесь час адпраўляючы ў баявыя паходы.

У 97 годзе, калі Ямато Такэру было 16 гадоў, ён узначаліў паход на заходні востраў Кюсю супраць краіны племя кумасі. Пераапрануўшыся ў дзявочае адзенне сваёй цёткі, прынц падмануў і забіў галоўнага асілка, свайго суперніка Кумасі Такэру. Ад яго юнак атрымаў імя Ямата Такэру - «ямацкі асілак». Пасля заваявання Кумасі прынц пайшоў дадому і па дарозе заваяваў край Ідзумі. Ён перамог Ідзумі Такэру і прымусіў мясцовых бостваў гор, рэк і пратокаў прызнаць вяршэнства Імператарскай дома Ямата.

У 110 годзе, пасля вяртання Ямата Такэру ў сталіцу, імператар Кэйко загадаў яму заваяваць ўсходнія землі Хансю. Прынц адправіўся ў храм Ісэ, дзе атрымаў ад цёткі чароўны меч і крэсіва. Пасля гэтага ён сеў у лодку і паплыў на ўсход.

У краю Сагамі мясцовы правадыр падпаліў поле, на якім знаходзіўся Такэру. Прынц скасіў траву вакол сябе чароўным мячом і, узяўшы крэсіва, развёў сустрэчны агонь, які павярнуўся супраць войскаў ворага. Скарыўшы Сагамі, ён вырашыў адправіцца морам на поўнач.

У праліве Урага мясцовы марскі бог паспрабаваў забіць Такэру. Тады любімая дзяўчына прынца, Ота Татыбана, выратавала яго, прынёсшы сябе ў ахвяру, кінуўшыся ў мора.

Пасля заваёвы паўночнага усходу Хансю, Ямата Такэру вяртаўся дадому праз зямлю Авары. У мясцовасці Ацута ён сышоўся з дзяўчынай Міядзу, якой пакінуў свой чароўны меч. Па яе просьбе прынц выйшаў на паядынак са злым бажством Ібукі, але, атрымаў смяротнае раненне. У 113 годзе, на шляху ў сталіцу, Ямата Такэру спыніўся ў мясцовасці Набона ў краі Ісэ, дзе і памёр ад ран. Пасля смерці яго душа павярнулася белай птушкай (сіраторы), якая паляцела на захад. Сын прынца пасля ўзышоў на японскі трон пад імем імператара Тюая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.