Ян Валынец Дзяконскі
Ян Валынец Дзяконскі | |
---|---|
| |
Род | Дзяконскія[d] |
Дзеці | Ануфры Дзяконскі[d], Антоні Дзяконскі і Юзаф Янавіч Дзяконскі |
Значнасць прадмета артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Ян Валынец Дзяконскі — вялікалітоўскі шляхціч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб», меў прыдомак Валынец. Ян Валынец быў сынам вендэнскага стольніка Станіслава Дзяконскага і ўнукам каралеўскага канюшага Яна Дзяконскага. Атрымаў у спадчыну маёнткі Кватэры і Чапліцы.
Севярын Урускі сцвярджаў, што Ян быў бельскім чашнікам. Але, згодна з даследаваннямі сучасных польскіх вучоных, з XVII стагоддзя да 1790 года не згадваецца бельскі чашнік з прозвішчам Дзяконскі. Больш таго, на тэрыторыі Бельскага, Дарагічынскага, Бранскага, Мельніцкага паветаў Падляшша не было ніводнага ўрадніка з прозвішчам Дзяконскі.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Ад Яна пайшла асобная галіна роду. У яго было чатыры дачкі і тры сыны: Антоні, Юзаф і Ануфрый.
Дачка Яна Марыяна пайшла за замуж за ваўкавыскага чашніка Калантая, Яганна — за паручыка войск літоўскіх Булгака, Тэрэза стала жонкай бельскага мечніка Якуба Дрангоўскага, Францішка — пяцігорскага харунжага войск літоўскіх Адамовіча.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011.