Чашнік
Чашнік (ад слова "чаша", польск.: cześnik, лац.: pocillator) - прыдворная пасада і чын у гаспадарцы XIII ст. - XVIII ст., прадстаўнік вышэйшай княжацкай адміністрацыі ў Кіеўскай Русі. Прыслужваў князям, царам на святочных абедах. Адказны за бяспеку і здароўе (сачыў, каб не атруцілі князя ворагі). Чашнік кіраваў ведамствам у гаспадарцы князя, якая займалася пчалярствам і варэннем мёду. І яны мелі розныя рангі:
- Чашнік каролья Кароны (польск.: cześnik koronny);
- чашнік вялікага князя Літвы (польск.: cześnik litewski);
- чашнік земскі (польск.: cześnik ziemski).
- Прыдворны чыноўнік на Русі, ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай (канца XV ст. - пачатку XVIII ст.), у вядзенні якога знаходзіліся піцейныя склепа;
- манах, кіраваўшы ў кляштарах напоямі і віннымі скляпамі.
У адпаведнасці з іерархіі ў 1768 г. яго становішча ў Кароне над лоўчым і под падстоліям. У ВКЛ паміж гараднічым і падчашыям.
У чашніка засяроджваліся таксама адміністрацыйнае і судовае кіраванне палацавымі вёскамі, якія былі населены бортнікамі (бортніцкія пчалаводы). Чашнікі належалі да вышэйшага пласту феадалаў і былі бліжэйшымі сваякамі князя.
Пасада памочніка і намесніка чашніка - падчашы.
Крыніцы [правіць]
- "Тлумачний словник української мови", укл. Василь Яременко і Оксана Сліпушко, вид. "Аконіт", м. Київ, 2000 р. ISBN 966-7173-02-X, том 4 (Р-Я), с. 807;
- «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1865—1915 гг., том I—XXXIX;
- "Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия", 2005 г;
- Яфрэмав Т. Ф., "Новы тлумачальны словаўтваральны слоўнік рускай мовы".