Антоні Дзяконскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Дзяконскі
Кораб
Кораб
падскарбі надворны літоўскі
31 сакавіка 1785 — 1795
Папярэднік Антоні Тызенгаўз
стражнік польны літоўскі
16 лістапада 1776 — 1782
Папярэднік Францішак Ксаверый Агінскі
Пераемнік Ян Мікалай Аскерка

Нараджэнне XVIII стагоддзе
Смерць 18 лістапада 1796(1796-11-18) ці 1812[1][2][…]
Род Дзяконскія[d]
Бацька Ян Валынец Дзяконскі
Жонка Караліна з Мізгераў[d]
Дзеці Казімір Дзяконскі[d] і Караліна з Дзяконскіх[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Анто́ні Дзяко́нскі (польск.: Antoni Dziekoński; ? — 18 лістапада 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі надворны літоўскі (1785—1791).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб». Адзін з трох сыноў Яна Дзяконскага, уладальніка Чапліц пад Слуцкам.

Кар’еру пачаў земскім ваўкавыскім сурагатам. З 1765 года — ваўкавыскі стольнік, адначасова — пяцігорскі харунжы аддзелаў гетмана Агінскага.

У 1766 годзе ўдзельнічаў у вальным сойме ад Слонімскага павета. У 1775—1784 гадах — кансуляр Пастаяннай Рады. У 1766—1782 гадах — польны стражнік літоўскі.

У 1780 годзе на сойме, як прадстаўнік Скарбовай Камісіі Вялікага Княства Літоўскага абараняў сваю камісію ад абвінавачванняў паслоў, і перакідваў усю адказнасць на падскарбія Антонія Тызенгаўза. Карыстаўся вялікім даверам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1784 годзе суправаджаў яго на сойм у Горадні, дзе быў адказны за размяшчэнне караля.

У 1785 годзе атрымаў Ордэн святога Станіслава, а ў 1786 годзе — Ордэн Белага Арла.

Пасля смерці Антонія Тызенгаўза быў прызначаны надворным падскарбіем літоўскім. У 1786 годзе па просьбе караля кантраляваў выбары паслоў на пасольскіх сойміках Жмудзі, Коўна, Вількаміра, Смаленска.

Рэформ Чатырохгадовага сойма катэгарычна не прымаў, за што моцна крытыкаваўся пасламі Сойма. У 1791 годзе пад ціскам «патрыятычнай» партыі на Чатырохгадовым сойме адмовіўся ад пасады надворнага падскарбія літоўскага на карысць Тамаша Ваўжэцкага. У 1792 годзе браў удзел у Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін актыўных арганізатараў Гарадзенскага сойма 1793 года, памочнік расійскага пасла Сіверса.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Каралінай з Мізгераў. Меў 3 сыноў: Юзафа, Міхала, Казіміра.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helena Waniczkowna. Antoni Dziekoński. Polski Słownik Biograficzny. Tom VI. Kraków. 1948. c. 131