Яхідны
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Яхідны | ||||||||||||||
Яхідна
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Яхідны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Tachyglossidae |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Яхі́дны (Tachyglossidae) — млекакормячыя жывёлы атрада аднапраходных.
Пашыраны ў Аўстраліі, на Тасманіі і паўночным усходзе Новай Гвінеі.
Даўжыня цела жывёліны да 53 см. Хвост вельмі кароткі. Цела зверху ўкрыта калючкамі, жоўтымі каля асновы і чорнымі ўверсе. Галава з доўгай цыліндрычнай "дзюбай", прамой ці крыху выгнутай уверх. Язык чэрвепадобны, даўжынёй да 25 см. У самак на перыяд размнажэння ўтвараецца вывадковая сумка з двума млечнымі залозістымі палямі, у якой выношваецца дзіцяня, што вылупліваецца з яйца.
Жывуць яхідны ў лясах і камяністых кустовых стэпах. Кормяцца беспазваночнымі.