Яўген Кірылавіч Торлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Кірылавіч Торлін
Дата нараджэння 1862
Дата смерці не раней за 1892
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Кірылавіч Торлін, часам Тарлін (6 (18) сакавіка 1862 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1862 годзе[1]. Са стараабрадніцкай сям'і.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Кіеўскім рэальным вучылішчы[1]. У 1882 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Выпушчаны ў 1892 годзе па першым разрадзе.

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Жаночая гімназія імя князя Далгарукава ў Навазыбкаве
Будынак былой гарадской думы ў Гомелі па вул. Савецкай, 1

У час свайго студэнцтва Я. Торлін удзельнічаў у якасці памочніка гарадскога архітэктара Мікалаева ў пабудовах епархіяльнага жаночага вучылішча і мураванай царквы ў г. Кіеве. Па адбыцці воінскай павіннасці прызначаны ў 1888 годзе гарадскім архітэктарам у г. Гомелі і пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[1].

Акрамя абавязкаў па службе Я. Торлін выконваў таксама прыватныя працы па пабудове мураваных і драўляных пабудоў у г. Гомелі і бліжэйшых павятовых гарадах, напрыклад, жаночай гімназіі імя князя Далгарукава ў Навазыбкаве[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі