Яўген Майсеевіч Фарбераў
Яўген Майсеевіч Фарбераў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Яўген Майсеевіч Фарбераў (18 верасня 1946, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў архітэктарам у ІБіА Дзяржбуда БССР, кіраўніком сектара ў Белжылпраекце, галоўным архітэктарам майстэрні ў Белдзіпрагандлі, з 1985 года — начальнік аддзела ў Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: кінатэатр «Спартак» (1983), адміністрацыйны будынак па вуліцы Суворава (1987) у Віцебску; у аўтарскім калектыве: праекты рэканструкцыі культурна-гістарычнага цэнтра Гродна (1971), цэнтральных гістарычных кварталаў Віцебска (1972), праект забудовы кварталаў па вуліцах Талстога, Крылова, Суворава, Я. Купалы, Леніна (1978), Смаленскі рынак (1985), дзіцячае кафэ (1986) у Віцебску.
Аўтар публікацый, у т.л.: «Метадычныя ўказанні па планаванні капітальнага рамонту жыллёвага фонду Беларускай ССР» (Мінск, 1979), «Метадычныя ўказанні па абследаванні жылога фонду Беларускай ССР» (Мінск, 1979), «Прадпраектныя даследаванні рэканструкцыі жылых раёнаў у гарадах Беларусі» (Мінск, 1980, з Н. А. Зельтэн).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
За працы па рэканструкцыі гістарычнай забудовы Гродна (1977), рэканструкцыі цэнтральных гістарычных кварталаў у Віцебску (1978), за праектаванне і будаўніцтва экспанатнага ўчастку Беларусі на ВДНГ СССР (1987) узнагароджаны медалямі ВДНГ СССР.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фарберов Евгений Моисеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белжылпраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Віцебска
- Архітэктары Гродна