Яўген Пятровіч Пятраеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Пятровіч Пятраеў
Дата нараджэння 11 лістапада 1931(1931-11-11) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера радыяхімія і радыяцыйная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар

Яўген Пятровіч Пятра́еў[1] (нар. 11 лістапада 1931) — вучоны ў галіне радыяхіміі і радыяцыйнай хіміі, доктар хімічных навук (1974), прафесар (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Алматы (Казахстан). У 1954 годзе скончыў хімічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працу ў Радыевым інстытуце[2] ў Ленінградзе. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964 годзе ўзначаліў аддзел радыяцыйнай хіміі Інстытута ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР[2]. У 1968—1995 гадах Я. П. Пятраеў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1968 годзе ўзначаліў наноў створаную кафедру радыяцыйнай хіміі на хімічным факультэце. Адначасова з 1978 года кіраваў лабараторыяй радыяцыйнай хіміі Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем[2], у 1981—1985 гадах займаў пасаду прарэктара ўніверсітэта. З 1986 года — загадчык лабараторыі радыяхіміі[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць Я. П. Пятраева ў галіне радыяцыйнай хіміі арганічных злучэнняў, геахіміі радыеактыўных элементаў, радыеаэкалогіі. Распрацаваў метад вызначэння канцэнтрацыі «гарачых» часціц у лёгкіх чалавека і ўстанавіў яе сувязь з забруджанасцю тэрыторыі плутоніем. Пад яго кіраўніцтвам выкананы і ўкаранёны шэраг распрацовак па радыяцыйна-хімічнай і хімічнай ачыстцы сцёкавых вод і выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, створаны метады радыяцыйна-хімічнага сінтэзу амінакіслот, а-дыёлаў. Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій[2]. Атрымаў каля 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[2].

Пад кіраўніцтвам вучонага падрыхтаваны 29 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2]. Прымаў удзел рабоце Савета па хіміі высокіх энергій Акадэміі навук СССР, Савета па выкарыстанні атамнай энергіі Акадэміі навук БССР, камісіі па прыкладной радыяцыйнай хіміі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы пры Савеце Міністраў СССР, навукова-тэхнічнага савета Міністэрства хімічнай прамысловасці СССР, шэрагу праблемных саветаў Акадэміі навук БССР і вучоных саветаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з’яўляўся старшынёй бюро Усесаюзнага хімічнага таварыства імя Д. І. Мендзялеева[2]. Ганаровы прэзідэнт фонду «Жыццё пасля Чарнобыля»[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Прикладная ядерная физика: учебное пособие / А. К. Красин, Е. П. Петряев, И. А. Савушкин. — Мн.: МГПИ, 1980.
  • Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов / Е. П. Петряев, В. И. Власова, И. А. Савушкин. — Мн.: Университетское, 1985.
  • Радиационная химия бифункциональных органических соединений / Е. П. Петряев, О. И. Шадыро. — Мн.: Университетское, 1986.
  • Радыяцыя, жыццё і навакольнае асяроддзе: вучэбны дапаможнік для 10―11-х класаў агульнаадукацыйных школ і прафтэхвучылішч / В. І. Гергалаў, Я. П. Пятраеў. — Мн.: Народная асвета, 1994.
  • Радиация, жизнь и окружающая среда: учебное пособие для 10―11-х классов общеобразовательных школ и профтехучилищ / В. И. Гергалов, Е. П. Петряев. — Мн.: Народная асвета, 1994.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]