Плутоній

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Plutonium3.jpg

Плутоній (лац.: Plutonium) Pu — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы з атамным нумарам 94; адносіцца да актыноідаў. Крохкі серабрыста-белы метал.

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе трапляецца ў мізэрнай колькасці ва ўранавых рудах (пастаянна ўтвараецца ў іх пры ўзаемадзеянні ўрану з нейтронамі). Увесь плутоній, які выкарыстоўваецца на практыцы, атрымліваюць штучна.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Прымяняецца ў ваенных мэтах (пры вырабе ядзернай зброі), у энергетыцы (паліва атамных рэактараў; малагабарытныя ядзерных крыніцы электрычнага току з працяглым тэрмінам службы), а таксама як сыравіна для вытворчасці трансплутоніевых элементаў.

Па маштабах прымянення займае першае месца сярод усіх штучна атрыманых элементаў.