Яўхім Герцавіч Шулякоўскі
Яўхім Герцавіч Шулякоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 снежня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1984 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | гісторык, педагог |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1940) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Яўхім Герцавіч Шулякоўскі (руск.: Ефим Герцович Шуляковский; 29 снежня 1906, Слуцк Мінскай губерні — 27 лютага 1984, Варонеж) — савецкі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1940), дацэнт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння педагагічных курсаў — настаўнік пачатковай школы (1925—1927). Скончыў сацыяльна-гістарычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага ўніверсітэта (1931). Навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай ССР (1931—1937), аспірант кафедры гісторыі СССР Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1937—1940). Дацэнт кафедры гісторыі СССР, дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Свярдлоўскага ўніверсітэта (1940—1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Загадчык (1946—1966), дацэнт (1966—1977) кафедры гісторыі СССР, дацэнт кафедры гістарыяграфіі і крыніцазнаўства (1977—1982), дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1947—1949, 1951—1953).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар прац пра рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў і манаграфіі «В. И. Ленин и трудящиеся Черноземного Центра» (Варонеж, 1977). Шулякоўскі ўнёс значны ўклад у арганізацыю краязнаўчых даследаванняў. Ініцыятар і рэдактар двухтомніка «Нарысы гісторыі Варонежскага краю» (Варонеж, 1961, 1967). Навуковы рэдактар шэрагу зборнікаў архіўных дакументаў, выдадзеных у Варонежы (1950-1960-я гады).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ШУЛЯКОВСКИЙ Ефим Герцович(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Варонежы
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі Уральскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР