1-я Асіповіцкая партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я Асіповіцкая партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 540 чал. (ліпень 1943)
Дыслакацыя Асіповіцкі, Бабруйскі, Пухавіцкі, Чэрвеньскі
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

1-я Асіповіцкая партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў Беларускай ССР.

Дзейнічала[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1943 года камандаванне 210-га партызанскага атрада арганізацыйна аформіла і падпарадкавала свайму кіраўніцтву 211-ы, 212-ы і 213-ы атрады. 12 лютага ў лесе каля в. Усакіна было прынята рашэнне ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці І. М. Кардовіча аб стварэнні 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З красавіка уваходзіла ў ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б[1].

Асноўны ўдар партызаны брыгады наносілі на чыгунках ПухавічыЖлобін, СлуцкАсіповічыМагілёў, ВярэйцыГрадзянка. З 6 студзеня па 14 студзеня супраць савецкіх партызан, у т.л. 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, была праведзена антыпартызанская аперацыя «Франц». Ужо 6 студзеня нямецкія фарміраванні выбілі ахоўную групу Караля (мянушка камандзіра брыгады М. П. Каралёва) з вёскі Каменічы. У ноч на 9 студзеня брыгада апынулася ў акружэнні. Нягледзячы на вельмі цяжкую сітуацыю, партызанам усё ж удалося вырвацца з акружэння праз невялікі пярэсмык у забалочаным лесе паміж вёскамі Трохгранны ДубЛядзецкае і адарвацца ад пераследу. Партызаны панеслі цяжкія страты, кінулі абоз, частка байцоў рассеялася[2]. У ліпені 1943 года разбурылі 2 км чыгункі і знішчылі мост на ўчастку АсіповічыТатарка. Вялі сістэматычныя баі па вызваленню раёна дыслакацыі ад нямецкіх акупацыйных войск, абароне партызанскай зоны. У ліпені ў сувязі са стварэннем Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы брыгада ў складзе 540 чалавек расфарміравана.

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • А. В. Шыянок (в. а.)
  • В. В. Глотаў

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • А. І. Лукашэнка (в. а.)
  • П. А. Маркоўскі

Склад (станам на студзень 1943 года)[3][правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Караленя, Ж. Сцяпан Сяргеевіч Сумчанка: трагічная смерць партызанскага камандзіра / Жанна Караленя // Могилевский поисковой вестник / ОО «Могилевский обл. историко-патриот. поисковой клуб «Виккру»; Ред.-сост. Н. С. Борисенко. Вып. 7: 200-летие войны 1812 года на территории Беларуси и Могилевской области посвящается. — Могилев: АмелияПринт, 2012. — С. 190; Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1350. — Воп. 1. — Спр. 149. — Л. 13.
  2. Ливенцев, В. И. Партизанский край: [боевой путь Бобруйской партизанской бригады в Великой Отечественной войне]. — доп. и перераб. изд-е. — Минск: Государственное изд-во БССР, Ред. худож. л-ры, 1956. — 384 с. — С. 318, 320, 324.
  3. Ливенцев, В. И. Партизанский край... — С. 317—318.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941—июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск: Беларусь, 1983. — 765 с.
  • Партызанская брыгада 1-я Асіповіцкая // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л.карт.: іл. — С. 398—399.