1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»
Гады існавання з 2023
Краіна
Падпарадкаванне Узброеныя Сілы Украіны
Уваходзіць у 79-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада
Тып Дэсантна-штурмавая рота
Дыслакацыя
Войны Расійска-ўкраінская вайна
Удзел у
Знакі адрознення Беларусь Украіна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры «Фэнікс» (першы камандзір)

1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» (1-я адшр) — рота беларусаў, якая ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Бярэ ўдзел у баях пад Мар’інкай у Данецкай вобласці. У часці ваююць каля 30 чалавек[1].

Упершыню пра стварэнне 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты беларусаў паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў пытаннях абароны Валерый Сахашчык у чэрвені 2023 г.[2]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Па словах Сахашчыка, падраздзяленне складаецца з ваенных прафесіяналаў, у першую чаргу людзей, якія маюць баявы вопыт і афіцэрскія званні.[3] У роту ўваходзяць былыя байцы палка Каліноўскага, палка «Пагоня» і 2-га інтэрнацыянальнага легіёна.[2]

Рота развіваецца ў трох кірунках — штурмавікі, цяжкае ўзбраенне і беспілотнікі[1]. Пасаду першага камандзіра роты заняў беларускі афіцэр з пазыўным «Фэнікс», які ў канцы вясны атрымаў цяжкое раненне. Новапрызначаны камандзір з’яўляецца былым беларускім спецназаўцам.[2]

Ротай дапамагае шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team.[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

8 верасня 2023 года Рада БНР узнагародзіла шэсць чалавек з 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты. Яны былі ўзнагароджаны медалём за баявыя заслугі.[4] Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык.[5]

У кастрычніку 2023 года баец 1-й АДШР з пазыўным «Рыжы» быў узнагароджаны нагрудным знакам «за праяўленую мужнасць і адвагу на полi бою».[6]

Рэакцыя беларускіх уладаў[правіць | правіць зыходнік]

12 верасня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Telegram-канал 1-й АДШР экстрэмісцкім матэрыялам.[7]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]