439-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
439-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА

439-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА (439-ы зап СПА) — воінская часць савецкай знішчальнай авіяцыі СПА, якая брала ўдзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай і Карэйскай войн.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваны ў перыяд з 1 кастрычніка па 5 лістапада 1941 года пры 6-м запасным знішчальным авіяпалку Арлоўскай ваеннай акругі на аэрадроме Расказава Тамбоўскай вобласці на самалётах МіГ-3.

З 7 лістапада 1941 года па 6 красавіка 1942 года полк уваходзіў у склад 144-й знішчальнай авіядывізіі СПА Саратаўска-Балашоўскага раёна СПА. З 7 красавіка 1942 года перададзены ў склад 102-й знішчальнай авіядывізіі СПА Сталінградскага раёна СПА.

22 верасня 1942 года перададзены ў склад 147-й знішчальнай авіядывізіі СПА на самалётах МіГ-3 і І-153.

29 чэрвеня 1943 года ўвайшоў у Заходні фронт СПА. 30 жніўня 1943 года папоўнены самалётамі Як-7б. У красавіку 1944 года ўключаны ў 80-ю дывізію СПА Паўночнага фронту СПА.

17 мая 1944 года перададзены ў склад 148-й знішчальнай авіядывізіі СПА 4-га корпуса СПА Паўночнага фронту СПА. Эксплуатаваў самалёты Як-7б і «Харыкейн». У ліпені ўвайшоў у 84-ю дывізію СПА Паўночнага фронту СПА. У верасні 1944 года вернуты ў 4-ы корпус СПА Паўночнага фронту СПА.

1 лістапада 1944 года перададзены ў склад 144-й знішчальнай авіядывізіі СПА 4-га корпуса СПА Паўночнага фронту СПА. У гэты час экплуатаваў Як-7б і Як-9. 24 снежня 1944 года ўключаны ў Заходні фронт СПА.

Камандзіры палка[правіць | правіць зыходнік]

  • капітан Кудраўцаў Дзмітрый Мікалаевіч, 10.1941 — 07.01.1942
  • маёр Сямёнаў Сцяпан Іванавіч, 26.03.1942 — 25.09.1942
  • маёр, падпалкоўнік Марчанка Георгій Аляксандравіч, 31.10.1942 — 30.06.1944
  • маёр, падпалкоўнік Ткачэнка Аляксей Міхайлавіч, 02.07.1944 — 26.07.1946

Пасляваенная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны грунтаваўся на аэрадроме Баранавічы.

15 чэрвеня 1946 года атрымаў новыя самалёты Р-39 і пачаў перавучванне. 23 снежня 1949 года полк атрымаў 38 рэактыўных МіГ-9 і прыступіў да іх засваення.

24 кастрычніка 1950 года полк з’ехаў ва ўрадавую камандзіроўку ў Мукдэн (КНР), дзе выконваў задачы СПА і навучаў кітайскіх лётчыкаў. Пасля накіраваны на аэрадром Зяброўка (Гомельская вобласць, БССР).

Па прыбыцці на месца базавання атрымаў новую тэхніку — МіГ-15. З 1955 года полк пачаў асвойваць МіГ-17

У студзені 1958 года полк расфармаваны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 591. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
  • M.Holm. 439nd Fighter Aviation Regiment (англ.). Luftvaffe. M.Holm (25 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2019. Праверана 25 снежня 2019.