Тамбоўская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тамбовская область
Тамбоўская вобласць
герб
сцяг
RussiaTambov2007-07.png
Афіцыйная мова руская
Тып суб'екту федэрацыі Вобласць
Федеральная акруга Цэнтральная
Эканамічная акруга Цэнтральна-Чарназёмная
Сталіца Тамбоў
Губернатар Алег Бецін
Плошча
- Усяго
- % Вада
66 месца
34 462 км2
Насельніцтва
- Усяго (2006)
- Шчыльнасць
46 месца
1 130 352
32,8/км²
Аўтамабільны код 68
Часавы пояс MSK

Тамбоўская вобласць, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр Тамбоў. Створана 27 верасня 1937 года.

Геаграфічны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Тамбоўская вобласць ляжыць у паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окска-Данской нізіны. Плошча тэрыторыі — 34,5 тыс. км². У асноўным гэта нізінная раўніна з вышынёй парадку 150 м над узроўнем мора.

Вобласць займае цэнтральную частку Окска-Данской (Тамбоўскай) раўніны (вышыня да 219 м). Рэльеф палогахвалісты, раздзелены балкамі і ярамі.

Карысныя выкапні: радовішча «Цэнтральнае» 887 млн. м³ ільменіт—руціл—цырконіевых пяскоў з 4 % утрыманнем металаў і магчыма прамысловым утрыманнем золата каля сяла Нікольскае Расказаўскага раёна Фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя фарбы, торф. Найболей вядомыя радовішчы пяску — Тамбоўскае, Полкаўскае.

Па тэрыторыі вобласці працякае каля 1400 рэк, рэчак і ручаяў. Найболей значныя рэкі — Цна (басейн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басейн Дона). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама парадку 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб'ёмам вады 534,5 млн м³.

Тамбоўская вобласць размешчаная ў зоне лесастэпу. Глебы — чарназёмы тыповыя магутныя, на поўначы — шэрыя лясныя глебы. Па далінах і балках — лугово-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Лясы (асноўныя пароды — хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна) займаюць каля 1/10 тэрыторыі. Захаваліся заяц-русак, лісіца, харок, грызуны. На тэрыторыі Тамбоўскай вобласці — Варонінскі запаведнік.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва вобласці — 1130,4 тыс. чал. (2006) (1144.8 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 32,8 чал./км² (2006) (33,4 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 57,6 % (2006) (57,5 % — 2005). Насельніцтва практычна монанацыянальна: большасць рускія (96,5%).

Вобласць падзяляецца на 23 раёна, буйнейшый гарады - Тамбоў, Мічурынск, Расказава, Маршанск.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons