Amon Amarth
| Amon Amarth | |
| Жанры | |
|---|---|
| Гады |
1992 - па наш час |
| Краіна |
{{Сцягафікацыя/ |
| Адкуль |
Тумба |
| Лэйблы |
Metal Blade |
| Склад |
Ёхан Хег, Олаві Міканен, Тэд Лундстром, Ёхан Содэрберг, Фрэдрык Андэрсан |
Amon Amarth - шведскі рок-гурт, які грае ў жанры «меладычны дэз-метал». Назва гурта значыць «Фатальная гара» на сіндарыне, эльфійскай мове, і адсылае да гары Арадруін з «Уладара Пярсцёнкаў». Асноўнай тэматыкай групы з'яўляецца германа-скандынаўская міфалогія, набліжаючы музычны калектыў таксама да жанру «вікінг-метал».
Гісторыя [правіць]
Гурт быў заснаваны ў 1992 годзе ў горадзе Тумба, прыгарадзе Стакгольма, першапачаткова пад нецэнзурнай назвай Scum. Першым складам групы былі вакаліст Ёхан Хег, гітарысты Андэрс Хансан і Олаві Міканен, бас-гітарыст Тэд Лундстрэм і ударнік Ніка Мейра. Першае дэма групы, «Thor arise», аказалася настолькі няўдалым, што студыя адмовілася яго выпускаць. У 1994 годзе, ужо пад назвай Amon Amarth, калектыў запісаў «the Arrival of the Fimbul Winter», які быў выдадзены тыражом у адну тысячу копій і быў распрададзены за дванаццаць гадзін. Студыю для запісу даў гурт "Hypocrisy".
Дэбютны альбом «Sorrow Throughout the Nine Worlds" быў выпушчаны на сінгапурскім лэйбле Pulverised records ў 1996 годзе. Пасля гэтага калектыў заўважылі вядомыя выданні, якія пішуць пра рок-музыку, і неўзабаве Amon Amarth атрымалі кантракт з буйной кампаніяй Metal Blade. На ім група выдаецца пачынаючы з альбома 1998 года «Once Sent from the Golden Hall».
Незадоўга да запісу група змяніла бубнача, а акурат перад турнэ ў падтрымку альбома ад Amon Amarth сышоў гітарыст Хансан. На яго месца ўзялі Ёхана Содэрберга.
Да 2007 г. група выпусціла шэсць паўнавартасных альбомаў і заваявала шырокую папулярнасць сярод прыхільнікаў дэз-метала.
Дыскаграфія [правіць]
- Thor Arise (Demo) (1993)
- Burning creation (1994)
- Sorrow Throughout the Nine Worlds (1996)
- Once Sent from the Golden Hall (1998)
- The Avenger (1999)
- The Crusher (2000)
- Versus the World (2002)
- Fate of Norns (2004)
- With Oden on Our Side (2006)
- Twilight of the Thunder God (2008)
