Atlas Coelestis

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тытульная старонка копіі, якая захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі

«Atlas Coelestis» — атлас зорнага неба, заснаваны на назіраннях Першага каралеўскага астранома Джона Флемсціда[1], выдадзены ў 1729 годзе, ужо пасля яго смерці.

«Атлас» мае самы вялікі фармат з усіх выдадзеных да таго часу[1] і ўключае 26 карт асноўных сузор'яў, бачных з Грынвіча, з малюнкамі ў стылі ракако аўтарства Джэймса Торнхіла. У ім таксама прыведзены дзве планісферы, створаныя Абрахамам Шарпам[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да з'яўлення дадзенага атласа ў Брытаніі існаваў апублікаваны ў 1725 годзе каталог «Stellarum inerrantium Catalogus Britannicus» (або проста «British Catalogue» — «Брытанскі каталог») на 2919 зорак[2].

Адной з асноўных мэт новага выдання «Атласа» было жаданне Джона Флемсціда змяніць відарыс сузор'яў, прыняты Ёганам Баерам у яго «Уранаметрыі» (1603 год). Баер размясціў выявы сузор'яў у выглядзе знізу (а не спераду, як гэта вялося з часоў Пталамея), што пераварочвала зорнае неба і стварала залішнюю блытаніну пры выкарыстанні[1].

«Atlas Coelestis» быў выдадзены толькі праз дзесяць гадоў пасля смерці Флемсціда яго ўдавой, пры дапамозе Джозефа Кроствэйта (Joseph Crosthwait) і Абрахама Шарпа, стаўшы першым такім выданнем, заснаваным на тэлескапічных назіраннях.

Публікацыя мела поспех, стаўшы асноўным аб'ектам спасылак прафесійных астраномаў на бліжэйшы стагоддзе. Аднак, працу крытыкавалі па трох пунктах: цана была высокая, памер вялікі (што рабіла выкарыстанне нязручным), і мастацкае якасць была невысокай (асабліва крытыкавалі ілюстрацыі Торнхіла, у прыватнасці, відарыс Вадаліва). Гэта прывяло Джона Бевіса да спробы палепшыць атлас; ў 1745 годзе ён выдаў Uranographia Britannica — меншых памераў, з унесенымі ўдакладненнямі і больш мастацкімі малюнкамі. Аднак праца не была выдадзена афіцыйна, і на бягучы момант вядома ўсяго 16 яе копій[3].

У выніку, пасля дадатковых даследаванняў, зробленых у 1690-х, французскі інжынер Нікалас Фарцін (Nicolas Fortin) у 1770-х пад кантролем астраномаў Ле Маніера (Pierre Charles Le Monnier) і Шарля Месье з Французскай акадэміі навук, праца была абноўлена[2]. Новая версія, названая Atlas Fortin-Flamsteed, была у тры разы менш арыгінала, але захавала тую ж структуру табліц. Акрамя таго, было праведзена мастацкае рэтушаванне шэрагу ілюстрацый — у прыватнасці, Андрамэды, Дзевы і Вадалея [2]. Назвы сузор'яў былі дадзены на французскай мове; акрамя таго, былі дададзены некаторыя туманнасці, адкрытыя пасля смерці Флемсціда [2]. У 1795 годзе была апублікавана яшчэ адна абноўленая версія, з дапоўненай колькасцю туманнасцяў[2].


Commons

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Davide Neri John Flamsteed, Atlas coelestis. Праверана 8 мая 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Giangi Caglieris On-line Flamsteed - Fortin Atlas Celeste - 1776 (2002). Праверана 8 мая 2011.
  3. Michael Oates Atlas Celeste (2007-02-17). Праверана 8 мая 2011.