Музей і мастацкая галерэя Дэрбі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі
англ.: Derby Museum and Art Gallery
Будынак музея
Будынак музея
Дата заснавання 1836
Месцазнаходжанне Дэрбі
Каардынаты 52°55′20.1″ пн. ш. 1°28′46.19″ з. д. / 52.92225° пн. ш. 1.4795° з. д. (G) (O) (Я)
http://www.derby.gov.uk/LeisureCulture/MuseumsGalleries/Derby_Museum_and_Art_Gallery.htm
Лагатып ВікіСховішча Музей і мастацкая галерэя Дэрбі на ВікіСховішчы

Музей і мастацкая галерэя Дэрбі (англ.: Derby Museum and Art Gallery) — музей, заснаваны ў 1836 годзе сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай Дэрбі, у спецыяльна пабудаваным будынку па праекце Рычарда Ніла Фрымена (англ.: Richard Knill Freeman) і ахвяраваным горадзе Майклам Томасам (англ.: Michael Thomas Bass, Jr). У музеі прадстаўлена мноства карцін Джозэфа Райта (у музеі захоўваецца больш за 300 яго эскізаў, 34 карціны алеям і дакументы), прадукцыя Royal Crown Derby (напр., фігура Джозефа Грымальдзі), Denby Pottery Company. Акрамя таго, у музеі сабраны калекцыі археалагічных (выцесаны човен з Хенсана, збан з кальцавога рымскага паселішча Дэрбі), прыродазнаўчых (напр., Алентонскі бегемот, сонечны гадзіннік «Уайтхёрст і сын», кавалак матлакіту, вырабы з эшфардскага чорнага мармуру, гербарый Джозэфа Уайтэкера[1]), гістарычных (напр., пудзіла The King of Rome), геалагічных і ваенных аб'ектаў, а таксама калекцыя парцалянавых вырабаў з Дэрбі і яго наваколляў[2] (напрыклад, Пінкстанскі фарфор), карціны Луізы Рэйнер, яе бацькі Самуэля Рэйнера, Эрнста Таўнсэнда, Альфрэда Джона Кіна, Эрнста Эліса Кларка, Дэвіда Пэйна, Джорджа Цёрнера, Уільяма Кофі, Джорджа Хальцэндорфа, Рональда Поўпа, Бенджаміна Уэста («Генерал Джонсан ратуе параненага французскага афіцэра ад тамагаўка паўночнаамерыканскага індзейца»), Генры Ларка Прата, Джона Хаслема, Клаўда Томаса Стэнфілда Мура і іншых[3]. У калекцыі ёсць і аб'екты, не звязаныя непасрэдна з гісторыяй рэгіёну — напрыклад, маскі Татануа.

Гісторыю музея можна адлічваць ад заснавання «Гарадскога і графскага музея і прыродазнаўчанавуковага грамадства Дэрбі» (Derby Town and County Museum and Natural History Society) 10 лютага 1836, першым прэзідэнтам якога стаў Джордж Харпур Кру. Першапачаткова гэта была закрытая супольнасць, заснаваная на падпісцы яго членаў (у 1856 годзе дырэктар музея, Уільям Мандзі, прапаноўваў выставіць калекцыю для гараджан, але тады гэта прапанова была адпрэчана)[4]. У калекцыю першапачаткова былі ўнесены мінералы і пудзілы птушак[5]. У 1964 годзе музей і арт-галерэя былі пераведзены ў новы будынак, але будынак бібліятэкі працягвае быць падзелены з гэтымі арганізацыямі.

У 2011 годзе Фонд Вікімедыя і Музей Дэрбі і мастацкая галерэя адкрылі сумесны праект[6] па паляпшэнню Вікіпедыі, у рамках якога за напісанне і паляпшэнне артыкулаў, звязаных з музеем, вясной-летам 2011 года будуць уручаны прызы. Тэксты напісаных у рамках праекта артыкулаў будуць даступныя наведвальнікам музея праз QR-коды[7].

Палкавы музей 9/12 Прынца Валійскага Каралеўскага ўланскі полк[правіць | правіць зыходнік]

У рамках музея працуе палкавы музей 9/12 Прынца Валійскага Каралеўскага ўланскі полка. Уваход у яго — бясплатны, хоць прымаюцца ахвяраванні на падтрыманне калекцыі. У сучасны выгляд галерэя была прыведзеная на сродкі гранта ад Heritage Lottery Fund (HLF) сумесна з 9/12 Прынца Валійскага Каралеўскім уланскі полк, гарадскім саветам Дэрбі і падраздзяленнямі Derbyshire Yeomanry, Worcestershire і Sherwood Foresters. Адкрыццё абноўленай галерэі адбылося 25 кастрычніка 2008 года. Было выстаўлена каля 200 новых аб'ектаў, у тым ліку макет вежы танка, зброя, медалі (напр., крыжы Вікторыі Роберта Келса, Дэвіда Спенса, Уільяма Гоўта, Фрэнсіса Грэнфела), поўнапамерныя рэканструкцыі ўланаў часоў Першай сусветнай вайны і невялікі кавалачак траншэі тых жа часоў разам з гукавымі эфектамі. Экспазіцыя суправаджаецца аўдыё-відэа гідам[8].

Пакой прыгажунчыка прынца Чарлі[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны выгляд пакоя

У музеі знаходзіцца рэпліка пакоя, у якой Карл Эдуард Сцюарт падчас Другога якабіцкага паўстання праводзіў свой ваенны савет у 1745 годзе падчас руху на поўдзень для захопу брытанскай кароны. Ашалёўка пакоя адбываецца з арыгінальнага дома, разбуранага ў 1845 годзе: перад зносам дубовыя панелі былі набытыя музеем, які ўслед атрымаў звязаныя з пакоем прадметы ў дарунак. Каралева Вікторыя ў 1873 годзе даслала арыгінал ліста прынца са сваёй уласнай калекцыі, а граф Стэнхоўп Чэстэрфілдскі даслаў якобітскую медаль у добрым стане[9].

Зноскі

  1. Kraehenbuehl, DN; Moyes, N (1999). "Joseph Whittaker: early English botanical visitor to South Australia". S. Austral. Nat. 73. (3-4): 44-60 (1999) - illus., col. illus. En Icones. Geog=1 Personalia (WHITTAKER_Joseph_(1813-1894)) (KR, 200003613). 73 (3-4): 44–60. http://kbd.kew.org/kbd/detailedresult.do?id=337651. 
  2. Derby Museum and Art Gallery (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
  3. Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1 85983 379 9. 
  4. Newsletter of the Geological Curators Club (англ.)  (PDF). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
  5. Glover, Stephen (1829). The history and directory of the borough of Derby, a guide p.430. http://books.google.co.uk/books?id=qu0GAAAAQAAJ&pg=PA58#v=onepage&q&f=false. 
  6. Wikipedia:GLAM/Derby/Multilingual Challenge
  7. Derby Museums and Wikipedia Join Forces to Improve Content (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.
  8. Architecture treasure — Exeter House Panelling Derby Museum and Art Gallery

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]