Audi A4

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Audi A4 (бел.: Аўдзі А4) — аўтамабіль сярэдняга класа, які выпускаецца кампаніяй Audi. У мадэльным шэрагу кампаніі — з 1994 года. Папярэднік — Audi 80.

З моманту пачатку выпуску змянілася чатыры пакалення Audi A4.

B5 (1994–2001)[правіць | правіць зыходнік]

Audi A4 B5

Першы седан Audi А4 быў выпушчаны ў канцы 1994 года. Універсал і паўнапрывадная Audi A4 quattro дэбютавалі ў 1996 годзе. Аўтамабіль грунтаваўся на абноўленай платформе B5 (PL45).

У 1999 годзе аўтамабіль зведаў рэстайлінг.

Выпускаўся да 2001 года. Усяго за час вытворчасці выпушчана 1.170.269 седанаў і 510.720 універсалаў першага пакалення.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

B6 (2001–2004)[правіць | правіць зыходнік]

Audi A4 B6

Другое пакаленне дэбютавала ў 2000 г. Серыйны выпуск пачаўся з 2001 года. Дызайн быў выкананы ў стылі другога пакалення Audi A6. З'явілася версія кабрыялет (Cabriolet).

Усяго за час вытворчасці было выраблена 718.219 седанаў і 482.633 універсала.

B7 (2004–2008)[правіць | правіць зыходнік]

Audi A4 B7

У канцы 2004 года Audi A4 падвергнулася істотным зменам і нягледзячы на тое, што выкарыстоўвалася ўсё тая ж платформа Volkswagen B6 (PL46), машына атрымала ўнутранае абазначэнне B7. Дызайн Audi A4 быў перапрацаваны ў новым фірменным стылі Вальтэра дэ Сільвы.

B8 (2007–...)[правіць | правіць зыходнік]

Audi A4 B8 (2007–2011)
Audi A4 B8 (2007–2011)

У верасні 2007 года на Франкфурцкім аўтасалоне адбылася прэм'ера цалкам новага пакалення A4.

Аўтамабіль пабудаваны платформе Audi MLP (Modular Longitudinal Platform — модульная падоўжная платформа), якая таксама была выкарыстана на мадэлі А5[1]. Яе галоўная асаблівасць — павялічаная колавая база (да 2808 міліметраў) і ссунутая наперад на 154 міліметра пярэдняя вось. Гэта дазволіла размясціць рухавік з каробкай перадач у межах колавай базы, лепш размеркаваўшы вагу па восях і пазбавіць аўтамабіль ад недастатковай паварочвальнасці. З гэтай жа мэтай пярэднюю каляіну зрабілі на 13 міліметраў шырэй за заднюю.

Спачатку было прадугледжана пяць рухавікоў. Гэта два бензінавых — 1,8 TFSI (160 к.с.), і 3,2 FSI (265 к.с.), а таксама тры дызельных — аб'ёмам 2,0-, 2,7- і 3,0-літра (магутнасцю 143, 190 і 240 к.с. адпаведна).

Лінейка трансмісій складаецца з шасціступеністай механічнай скрынкі перадач, бесступенькавага варыятара Multitronic, а таксама шастіхуткаснага "аўтамата". Традыцыйна аўтамабіль прапануецца як з пярэднім прывадам, так і з паўнапрываднай трансмісіяй quattro.

Прэм'ера ўніверсала Avant адбылася ў сакавіку 2008 на Жэнеўскім аўтасалоне[2]. Аб'ём багажнага аддзялення ўніверсала роўны 490 літрам, а пры складзеных задніх сядзеннях — 1430 літраў.

Разам са з'яўленнем Avant, у 2008 годзе быў пашыраны шэраг рухавікоў. На аснове 1,8-літровага рухавіка з турбанаддзіманнем з'явіліся два рухавіка 2,0 TFSI (180 к.с. або 211 к.с.).

Audi A4L[правіць | правіць зыходнік]

Audi A4L

Для кітайскага рынку са студзеня 2009 года выпускаецца мадыфікацыя A4L[3].

Аўтамабіль стаў даўжэй на 60 мм, і цяпер яго агульная даўжыня складае 4,76 метра. Лінейка рухавікоў прадстаўлена 2.0 TFSI магутнасцю 180 к.с і 265-моцным рухавіком 3.2 FSI. Падвеска A4L была адаптаваная для мясцовых умоў эксплуатацыі.

Зборка Audi A4L ажыццяўляецца ў Кітаі.

Audi A4 allroad quattro[правіць | правіць зыходнік]

Audi A4 Allroad quattro

Прэм'ера Audi A4 allroad quattro адбылася ў пачатку сакавіка 2009 года на Мотаршоу ў Жэневе[4].

Мадыфікацыя атрымала пластыкавыя накладкі на кузаве, якія абараняюць яго ад пашкоджанняў і драпін, павялічаны на 45 міліметраў дарожны прасвет (да 180 міліметраў), пашыраную на 20 міліметраў каляіну, абарону дна сталёвымі лістамі, фірмовую сістэму поўнага прывада quattro і 17-цалевыя колавыя дыскі.

На еўрапейскім рынку "пазадарожны" універсал Audi A4 прапануецца з трыма рухавікамі. Першы — гэта бензінавы рухавік 2,0 л (211 к.с.), які можа агрэгатавацца з сяміступеністай рабатызаванай каробкай перадач S-Tronic з двума счапленнямі. Астатнія маторы — гэта двух і трохлітровыя дызелі магутнасцю 170 і 240 к. с. адпаведна. Кожны з рухавікоў абсталяваны турбанагнятальнікам і сістэмай непасрэднага ўпырску паліва.

2011–...[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2011 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі, які ўключае як тэхнічныя, так і знешнія змены. Абноўлены A4 атрымаў святлодыёдныя фары і заднія ліхтары. У салоне крыху памянялася прыборная панэль і цэнтральная кансоль, на якой абнавіліся блокі клімат-кантролю і кіравання мультымедыйнай систэмай і змянілася форма селектара MMI.

A4 атрымалі абноўленае шасі з магчымасцю ўсталёўкі адаптыўнай падвескі, электрамеханічны ўзмацняльнік руля і мадэрнізаваную сістэму поўнага прывада[5]. Абнавілася лінейка рухавікоў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]