Austin FX4

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
1985 Austin FX4Q London taxi.jpg

Austin FX4 — аўтамабіль кампаніі Austin. Выпускаўся з 1958 па 1997 год. На працягу больш за 40 гадоў ажыццяўляе функцыі таксі і за гэты час стаў адным з сімвалаў Лондана. Лічыцца, што лонданскі кэб менавіта гэтай мадэлі з'яўляецца самым вядомым таксаматорам у свеце. За ўвесь час выпуску знакамітага таксі было створана больш за 75 000 асобнікаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

FX4 быў сумесным прадуктам «Осцін» і кузаўнога атэлье Carbodies. Дызайнеры — Эрык Бэйлі і Джэк Дональдсан.

Аўтамабіль замяніў мадэль FX3, якая хоць і была таннай ў эксплуатацыі і надзейнай, але напрыканцы 50-х ужо абсалютна састарэла, паколькі была распрацавана яшчэ да вайны.

Машына выкарыстоўвала трывалае шасі сваёй папярэдніцы, якое было дадаткова ўзмоцнена, і першапачаткова абсталёўвалася дызелем аб'ёмам 2,2 літра і аўтаматынайая скрынкай перадач Borg-Warner.

У 1971 годзе аб'ём рухавіка павялічылі да 2,5 літраў (мадэль FX4D), а у 1982 замянілі на дызель ад Land Rover аб'ёмам 2,25 літра і магутнасцю 63 к.с. (мадэль FX4R), у той жа час ўсталявалі ўзмацняльнік руля.

У 1984 мадэль FX4S атрымала новы дызель Land Rover аб'ёмам 2,5 літра. У 1987 годзе камбінацыю прыбораў '58 года года змянілі на сучасную, ад Ausin Metro, і ўзмацнілі падвеску, а ў 1989 годзе з'явілася мадэль Fairway, абсталяваная дызелем Nissan аб'ёмам 2,7 літра і магутнасцю 86 к.с. У гэты ж час пярэднія тормазы замянілі на дыскавыя.

У 1982 годзе Carbodies, якая вырабляла кузава для машын, выкупіла ўсе правы на канструкцыю машыны і працягнула яе выпуск на сваіх вытворчых плошчах. У 1984 годзе холдынгавая кампанія Manganese Bronze купіла Carbodies і таксаматорную кампанію Mann & Overton (асноўнага эксплуатанта FX4 ў Лондане) і заснавала на іх базе кампанію London Taxi International, якая існуе да гэтага часу.

У 1997 годзе канчаткова састарэлая машына была знятая з вытворчасці, але фірма, якая цяпер завецца London Taxi Company і часткова належыць кітайскай Geely, працягвае выпускаць яе нашчадкаў — LTI TX1.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons