BMW 02

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 02 серыі
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19661977 выпушчана 867 822 штук.
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.)
M10 4-цыл
1602, 1502: 1573 см³
1802: 1,766 см³
2002: 1,990 см³
4-ст МКПП, 3-ст АКПП
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Сегмент: D-сегмент

BMW 02 серыі — кампактныя аўтамабілі нямецкага аўтаканцэрна BMW. Выпускаліся ў 19661977 гады. Базаваліся на скарочаным шасі BMW Neue Klasse.

Першым аўтамабілем серыі 02 быў 1600-2 (пазней перайменаваны ў 1602) у 1966 годзе. У 1975 годзе серыя 02 была заменена на Е21 3 серыі (за выключэннем мадэлі 1502, выпуск якой працягваўся да 1977 года).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабілі 1600-2, якія былі пазначаны як першыя БМВ "02 серыі", былі аўтамабілямі BMW пачатковага ўзроўню, былі меншымі па памерах, менш дарагімі і менш добрабсталяванымі, чым седан Neue Klasse, на базе якога яны былі распрацаваны[1][2]. Дырэктар па дызайне БМВ Вільгельм Хофмайстар прызначыў на дзвюхдзверны праект калектыў распрацоўшчыкаў на чале з Георгам Бертрамам і Манфрэдам Рэненам[3]. Меншая даўжыня і колавая база на 23 см[4] і меншая вага дзвюхдзвернага седана зрабілі яго больш прыдатным для спартыўных спаборніцтв, чым арыгінальны седан Neue Klasse[2][5]. Як вынік, двухдзверны седан стаў асновай спартыўнай серыі 02.

Мадэльны шэраг[правіць | правіць зыходнік]

1502, 1600-2, 1802, 2002[правіць | правіць зыходнік]

1602 Elektro[правіць | правіць зыходнік]

BMW 1602 Elektro

Каб даследаваць магчымасці выкарыстання электрапрывада на практыцы, BMW пабудавала некалькі прататыпаў электрамабіляў на базе BMW 1602.

Замест рухавіка, у маторным адсеку месціліся 12 свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй Varta ёмістасцю 12,6 кВт·г і вагой 350 кг. На месцы, дзе звычайна размяшчалася каробка перадач, быў усталяваны электрарухавік Bosch пастаяннага току бесперапыннай магутнасці 12 кВт (пікавая магутнасць — 32 кВт). Магутнасць перадавалася на заднія колы праз прамежкавую шасцярню і карданны вал. Таксама машыны былі абсталяваны ранняй версіяй сістэмы рэкуперацыі энергіі тармажэння. Да 50 км/г электрамабіль разганяўся за восем секунд, але тэарэтычна мог выдаваць максімальную хуткасць 100 км/г. Запас ходу ў горадзе складаў каля 30 кіламетраў, а пры хуткасці 50 км/г — каля 60 кіламетраў[6][7].

У 1972 годзе тэставыя аўтамабілі выкарыстоўваліся на Летніх Алімпійскіх гульнях у Мюнхене. Машыны служылі транспартам для членаў аргкамітэта гульняў і аператараў, а таксама для суправаджэння на марафоне і спаборніцтвах па хадзе.

2002 turbo[правіць | правіць зыходнік]

BMW 2002 turbo

У верасні 1973 года быў прадстаўлены BMW 2002 Turbo. Гэтая мадыфікацыя таксама мела рухавік М10, які ўсталёўваўся на мадэлі 2002 ti і 2002 tii, але была аснашчана турбакампрэсарам Kühnle, Kopp und Kausch  (англ.). Ён даваў дадатковыя 40 к.с. магутнасці і 63,5 Н·м круцільнага моманту, што ў выніку складала 125 кВт (170 к.с.) пры 5800 аб/хв і 240 Н·м пры 4000 аб/хв.

Пры вазе 1080 кг аўтамабіль дасягаў 100 км/г за 7,0 с, а максімальная хуткасць складала 211 км/г. З павелічэннем магутнасці ўзмацнілі тармазы: на пярэдніх колах выкарыстоўваліся дыскавыя з унутранай вентыляцыяй, а на задняй восі — барабанныя тармазы большага памеру.

Прататып меў на пярэднім спойлеры надпіс «2002 turbo» нанесены люстрана, каб той, каго абганяюць, мог прачытаць яго ў люстэрку. Гэты элемент афармлення выклікаў хвалю абмеркавання і крытыкі. Серыйныя аўтамабілі выпускаліся без гэтых надпісаў, але яны заставаліся папулярным аксэсуарам[8]. Адзіныя даступныя колеры кузава — белы або сярэбраны, з аздабленнем блакітна-фіялетава-чырвонымі палосамі характэрнымі для «BMW Motorsport GmbH»[9].

Няўдалы момант выхаду на рынак (нафтавы крызіс і эканамічны спад), а таксама высокі расход паліва і высокая цана (18 720 DM) не спрыялі продажам. З верасня 1973 года па чэрвень 1975 года вырабілі 1672 машыны.

Touring[правіць | правіць зыходнік]

BMW 1800 Touring

Хэтчбек, які атрымаў назву Touring, на базе кузава 02 серыі быў выпушчаны ў 1971 годзе[10][5]. Было прададзена толькі 25 827 штук Турынгаў і таму выпуск мадэлі быў спынены ў 1974 годзе.

1600 Cabriolet, 1600-2 Baur-Cabriolet, 2002 Baur-Cabriolet[правіць | правіць зыходнік]

BMW 1600 Cabriolet

На пачатку 1968 года на базе кузава 02 серыі быў пабудаваны кабрыялет цюнінгавага атэл’е Karosserie Baur  (англ.).

Выпуск[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль штук[11](с171-195)
02 серыя (1966-76) 861 940
2002 турба (1973-74) 1 672
Baur кабрыялет (1967-75) 4 210

Зноскі

  1. Norbye, с. 144—161.
  2. а б Noakes, с. 69.
  3. Taylor, James (2013). The Restorer's Reference BMW 2002 1968-1976 [англійская]. Photography by Peter Robain. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. p. 18-21. ISBN 978-0-76032-796-8. Праверана 2013-02-22.
  4. BMW History: The 02 Series.
  5. а б Norbye, с. 161.
  6. Bradley Berman. BMW Electric Cars: Past, Present And Future (англ.). insideevs.com (20 лістапада 2018). Праверана 4 кастрычніка 2023.
  7. Roland Hildebrandt. BMW 1602 Elektro (1972): Der Opa des i3 wurde zum Olympia-Star (ням.). de.motor1.com (31 жніўня 2020). Праверана 4 кастрычніка 2023.
  8. BMW 2002 turbo, der geniale Aufreger (ням.). Autobild (25 верасня 2023). Праверана 19 лістапада 2023.
  9. Roland Hildebrandt. 50 Jahre BMW 2002 turbo: Pionier mit Pech (ням.). de.motor1.com (12 лістапада 2023). Праверана 12 лістапада 2023.
  10. Noakes, с. 76.
  11. Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1945-1990, volume 4 [нямецкая]. Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]