BMW G11

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 7-й серыі (G11, G12)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
Платформа: BMW OKL
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: G11 — 5098 мм
G12 — 5238 мм
Шырыня: 1902 мм
Вышыня: G11 — 1467 мм
G12 — 1479 мм
Колавая база: G11 — 3070 мм
G12 — 3210 мм
Каляіна пярэдняя: 1618 мм
Каляіна задняя: 1646 мм
Маса: G11: 1755—1980 кг
G12: 1795 — 2070 кг[1]
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW G30
Падобныя мадэлі: Lexus LS, Audi A8, Mercedes-Benz S-клас
Сегмент: F-сегмент
Іншае
Дызайнер: Надэр Фагіхзадэх  (англ.)

BMW G11 — завадскі індэкс кузава шостага пакалення 7-й серыі BMW, якое выпускалася з 2015 да 2022 года. Прэзентацыя аўтамабіля адбылася 10 чэрвеня 2015 года ў Мюнхене[2]. Серыя G12 уяўляе сабой падоўжаную версію і пазначаецца літарай L. Як частка стратэгіі BMW па распаўсюджванню зараджаемых гібрыдных аўтамабіляў на ўсю лінейку выпускаемых серый[3] абедзве версіі (G11 і G12) будуць даступнымі з гібрыднымі рухавікамі з адпаведным пазначэннем 740e ці 740Le[4].

У параўнанні з папярэднікам седан вырас у памеры, але страціў у вазе за кошт прымянення кампазітных матэрыялаў пры вырабе кузава. Сістэма iDrive валодае сэнсарным дысплеем, здольным распазнаваць жэсты. Адной з унікальных асаблівасцяў аўтамабіля з’яўляецца сістэма аўтаматычнай паркоўкі, з дапамогай якой BMW здольны заехаць у гараж без удзелу кіроўцы. У якасці дадатковых опцый заяўлены лазерныя фары, панарамны дах, а таксама кліматычная сістэма з магчымасцю іянізацыі і араматызацыі паветра. Шостае пакаленне BMW 7-й серыі — гэта першы серыйны аўтамабіль, пабудаваны на модульнай платформе CLAR (classical architecture, або cluster architecture).[5]

Зноскі

  1. BMW 7 Series Sedan: Technical data. BMW. Праверана 30 лістапада 2015.
  2. Premiere of the new BMW 7 Series
  3. Robert Sorokanich (2014-12-01). "BMW Will Make Plug-In-Hybrid Versions of Every Major Model". Car And Driver. Праверана 2015-11-30. The company announced today that it will spread the plug-in-hybrid tech [...] across all of its models.
  4. Greg Kable (2015-06-07). "2015 BMW 7 Series - first images leaked ahead of official reveal". autocar.co.uk. Праверана 2015-06-10. In the first half of 2016, BMW will also provide the 7 Series with a plug-in hybrid petrol-electric system in a new 740e model.
  5. Седан BMW сёмай серыі змяніўся ў ранейшых габарытах

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]