Споры ўтвараюцца экзагенна, кожная — на асобнай тонкай ножцы, раскіданыя па паверхні спарафора. Спарафоры звычайна прамыя, галінаваныя або пераплятаюцца, часам у выглядзе буйнапорыстай сетачкі, афарбоўка іх белая або жоўтая.
Пры прарастанні спор утвараюцца амебоідны чатырох’ядравы пратапласт, які пераходзіць у ніткападобную фазу, папярэднюю мітозу. Пасля мітозу ўтвараюцца восем гаплоідных клетак з доўгім (часам таксама з кароткім) жгуцікам.