Chlamydotis macqueenii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chlamydotis macqueenii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlamydotis macqueenii (Gray, 1834)

Арэал
выява

  Гняздуецца

  Аседлы

  Былы арэал, цяпер знішчаны

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  707797
NCBI  187382

Chlamydotis macqueenii — від птушак сямейства драфіныя (Otididae). Традыцыйна лічыўся падвідамChlamydotis undulata. Ён быў класіфікаваны як асобны від у 2003 годзе.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў Заходняй і Сярэдняй Азіі ад Манголіі да Сінайскага паўвострава. Жыве ў засушлівых і паўзасушлівых раёнах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самец дасягае 65-75 см даўжынёй, важыць 1,8 — 3,2 кг; самка дасягае 55-65 см даўжынёй, важыць 1,2 — 1,7 кг. Верхняя частка цела светла-шэра-бэжавай афарбоўкі з цёмна-карычневымі плямамі і палоскамі, ніжняя частка цела белая. На хвасце выразна бачныя тры вялікія сіне-шэрыя палосы. З патыліцы звісае чубок з доўгіх чорных пёраў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]