Ford Fiesta

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ford Fiesta
Ford Fiesta
Агульныя даныя
Вытворца: Ford

Ford Fiesta — малалітражны пярэднепрывадны аўтамабіль. У мадэльным шэрагу кампаніі Ford з 1976 года.

Fiesta (1976–1983)[правіць | правіць зыходнік]

Першы пярэднепрывадны трохдзвярны хэтчбек маркі Ford сышоў з канвеера завода ў іспанскай Валенсіі ў маі 1976 года. Машына карысталася аглушальнай папулярнасцю — каб задаволіць попыт, зборку пачалі таксама ў Германіі і Вялікабрытаніі, а ўжо ў студзені 1979 года аб'ём выпуску пераваліў за мільён машын.

Ford Fiesta I выпускаўся ў выглядзе кампактных 3-дзвярных хэтчбэкаў, з базавым рухавіком аб'ёмам 1,0 л. (магутнасцю 40 к.с.). Праз пяць гадоў, у 1981 годзе, была выпушчаная Fiesta XR2 з рухавіком 1.6 магутнасцю 84 к.с.

Fiesta (1983–1989)[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе Ford Fiesta I значна мадэрнізавалі. Была згладжана пярэдняя частка аўтамабіля, святлатэхніка, машына набыла характэрныя рысы і стала выглядаць дынамічна. У скрынцы перадач з'явілася пятая прыступка, а рухавікі аб'ёмам 1,3 л і 1,6 л саступілі месца больш сучасным агрэгатам. Пазней на Фіесту пачалі ставіць 54-моцны дызель, а бензінавыя маторы агрэгаціраваліся не толькі з механічнай скрыняй перадач, але і з "варыятарам".

Усяго было выпушчана амаль 2 мільёны аўтамабіляў Ford Fiesta II.

Fiesta (1989–1996)[правіць | правіць зыходнік]

Цалкам новая Fiesta (ужо трэцяга пакалення) дэбютавала ў 1989 годзе. Яна прыкметна дадала ў памерах і вазе, набыла пяцідзвярную мадыфікацыю і рухавікі з упырскам паліва, а ў спісе опцый з'явіліся франтальныя падушкі бяспекі, АБС і электрашклапад'ёмнікі. У 1992 годзе «гарачая» мадыфікацыя XR2i атрымала першы рухавік новай серыі Zetec аб'ёмам 1,6 л. Тады ж быў устаноўлены рэкорд продажаў — 650 тысяч Фіест за год.

Акрамя хэтчбэкаў, выпускаўся грузавы варыянт Fiesta Kasten, а ў 1991 годзе быў прадстаўлены фургон Fiesta Courier.

Fiesta (1995–1999)[правіць | правіць зыходнік]

У выніку маштабнай мадэрнізацыі ў жніўні 1995 года з'явілася чацвёртае пакаленне Fiesta, і выпускалася ў выглядзе трох-і пяцідзвярнога хэтчбека. З 1996 года сталі выпускаць наступнае пакаленне Fiesta Courier, а з 1998 года — наступнае пакаленне грузавой мадыфікацыі — Fiesta Kasten.

Fiesta (1999–2001)[правіць | правіць зыходнік]

На франкфурцкім аўташоў у 1999 годзе прадставілі машыну, якая атрымала дызайн у стылі New Edge — аўтамабіль атрымаў новыя фары, іншую форму бампера і фальшрадыятарную рашотку.

Fiesta (2001–2008)[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе быў прадстаўлены аўтамабіль пятага пакалення. У адрозненне ад папярэдніх пакаленняў Фіеста, якія спадкавалі некаторыя канструктыўныя асаблівасці ад самай першай Фіесты 1976 года, пятае пакаленне было створана цалкам новым. Кузаў стаў не толькі даўжэй і шырэй, але і прыкметна вышэй. Праз тры гады выйшла ў свет «зараджаная» Fiesta ST з двухлітровым 150-моцным маторам.

У 2004 годзе на заводзе Ford у Германіі пачата вытворчасць Fiesta Van — новага фургона на базе Fiesta.

Пасля рэстайлінгу ў 2005 годзе Ford Fiesta атрымала новую галаўную оптыку і рашотку радыятара, новыя заднія ліхтары, а таксама іншую пластыку пярэдняга бампера. Рашотка новай Ford Fiesta стала шырэй, фары — больш выразнымі.

Выпускаецца спартыўная версія Fiesta ST c 2.0 літровым маторам. Гэты аўтамабіль прапануецца з 3-дзвярным кузавам і верхнім заднім спойлерам.

Fiesta (2008–…)[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць пачалася 14 жніўня 2008 года на заводзе ў Кёльне. Выпускаецца ў выглядзе 3— і 5-дзвярнога хэтчбека, а з 2010 для рынку ЗША выпускаецца і седан. Выкарыстоўвае агульную платформу з Mazda 2.

'2012[правіць | правіць зыходнік]

Абноўлены Ford Fiesta на Парыжскім аўтасалоне, 2012

У верасні 2012 на Парыжскім аўтасалоне адбылася прэм'ера абноўленага хэтчбэка Fiesta[1].

Абноўлены аўтамабіль атрымаў трапецападобную рашотку радыятара, выкананую ў карпаратыўным стылі мадэляў Ford. Мадэль таксама атрымала святлодыёдныя фары, змененыя корпусы люстэркаў з паўторнікамі паваротаў, заднія ліхтары, спойлер на вечку багажніка і абноўленую каляровую гаму.

Абноўлены седан быў прадстаўлены у кастрычніку 2012 года ў рамках аўтасалона ў бразільскім горадзе Сан-Паўлу[2]. Для абноўленага седана Fiesta таксама была мадэрнізаваная падвеска і пераналаджаны электраўзмацняльнік рулявога кіравання. Мадэль стане прапаноўвацца з адным 1,6-літровым чатырохцыліндравым рухавіком.

Зноскі

  1. http://www.zr.ru/events/paris/page/477660-ford_snal_zanaves_s_obnovlennoj_fiesta_i_pokazal_versiju_st За рулём — Ford зняў заслону з абноўленай Fiesta і паказаў версію ST (руск.) 
  2. http://motor.ru/news/2012/10/23/fiesta/ motor.ru — "Форд" абнавіў седан Fiesta (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons