З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зябер пушысты [3] [4] (Galeopsis pubescens ) — расліна роду зябер з сямейства ясноткавыя .
Батанічная ілюстрацыя
Вышынёй ад 20 да 50 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, пушыстае. Лісце авальнае або ланцэтападобнае, да 7 см даўжынёй, густа апушанае, правільназубчастае. Кветкі часта пурпурныя з жоўтымі кропкамі.
Расце ў Еўропе, таксама і ў Беларусі.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Зябер //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2