Ilo&Friends

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ilo&Friends
Краіны
Мовы песень беларуская

Ilo&Friends — беларускі музычны гурт. Утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песні па-беларуску. Вакалістка — Ілона Карпюк-Дамброўская. Неаднаразова браў удзел у фестывалях «Бардаўская восень» і «Басовішча». Мае два запісаных альбомы «Па дарозе» і «Сланечнікі», песні з якіх траплялі ў лік найлепшых беларускіх гітоў года паводле версіі партала Tuzin.fm у 2008 і 2011 годзе. Напісаў музыку да стужкі «Прастытутка» (1926) у межах праекту «Тузін. Немаўля».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]