Malus pumila

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Malus pumila

Дрэва з пладамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus pumila Mill., 1768[3]

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25262
NCBI  283210
EOL  629943
GRIN  t:23261
IPNI  726372-1
TPL  tro-27800985

Malus pumila — від лістападных дрэў з роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Часам, памылкова, дадзены від атаясняюць з шырока распаўсюджаным пладовым дрэвам яблыня дамашняя (Malus domestica). Існуе некалькі сартоў, часам апісваных як разнавіднасці, напрыклад Malus pumila var. niedzwetzkyana з пурпурнай афарбоўкай парасткаў і кветак[5].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя
Кветкі

Невялікія дрэвы вышынёй каля 5 метраў (часам да 10 метраў[4]) з прамым моцным ствалом і разгалістымі галінамі. Чарговыя лісты сядзяць на хвосціках, ліставыя пласцінкі з пражылкамі[4]. Зверху яны шэра-зялёныя, лямцава-апушаныя, сядзяць на тонкіх чарашках, шырокаяйкападобнай формы, ля аснавання круглявыя, па краі пільчатыя ці гародчатыя, з зубчыкамі, востраканечнымі на канцах[4]. Кветкі абодваполыя ружовага ці белага колеру, звонку інтэнсіўна афарбаваныя[4], дыяметрам каля 2,5 см.

Плады шарападобныя, жоўтыя, на доўгіх пладаножках. Квітнее ў маі, плады спеюць у верасні[4].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Плады лясной яблыні

Дрэва натуральным чынам распаўсюджана ў Заходняй і Цэнтральнай Азіі, ва Усходняй Еўропе, культывуецца паўсюль як дэкаратыўная садовая расліна. У Беларусі сустракаецца пераважна на поўдні[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. non Malus pumila auct. (= Malus domestica Borkh.)
  4. а б в г д е ё Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  5. Яблоня Недзвецкого (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]