Братаўка польская[3] (Melampyrum polonicum) — від травяністых раслін сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae), распаўсюджаны ва ўсходняй і цэнтральнай Еўропе.
Аднагадовая расліна, 30-70 см вышынёй. Лісце ланцэтнае, адцягнута завостранае, знізу шчацінкава-валасістае. Чашачкі голыя або па жылках тонка-раснічастыя, з ланцэтнымі зубцамі; прыкветкі ланцэтныя, глыбока-надрэзана-зубчастыя[3].