Даўжыня 6–10 см. Цела выцягнутае, сціснутае з бакоў, з серабрыстым адценнем, верхняя яго частка зеленавата-аліўкавая, ніжняя белаватая. На жабернай накрыўцы ў самцоў яркая кармінавая пляма, уздоўж сярэдзіны цела залацістая лінія буйных лускавінак. На верхняй палавіне цела і яго хваставой частцы рады пунсовых кропак.