NOHAB

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

NOHAB (Nydqvist & Holm AB) — шведская кампанія, якая размяшчалася ў горадзе Трольхетан і спецыялізавалася на вытворчасці лакаматываў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія заснавана Антэнарам Нідквістам, Ёханам Магнусам Ліндстромам і Карлам Олафам Хольмам ў 1847 годзе як Трольхетанскі механічны завод. Завод выпускаў турбіны для ГЭС.

У 1865 годзе кампанія выпусціла свой першы паравоз, а ў 1912 годзе з варот завода выйшаў тысячны лакаматыў.

У 1916 годзе кампанія рэарганізавана ў публічную кампанію і стала называцца NOHAB.

У 1950-х NOHAB асвоіла выпуск цеплавозаў па ліцэнзіі амерыканскай кампаніі Electro-Motive Division.

Асноўным пакупніком з'яўляліся Дзяржаўныя чыгункі Даніі.

35 лакаматываў было пастаўлена для чыгунак Нарвегіі.

Кампанія збанкрутавала ў 1979 годзе.