Лакаматыў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Лакаматыў (фр. locomotive ад лац. loco moveo - зрушваю з месца) — транспартны сродак, прызначаны для выкарыстання на чыгунцы. Лакаматыў выкарыстоўваецца для перамяшчэння несамоходных вагонаў.
Класіфікацыя лакаматываў [правіць]
Па тыпу энергетычнай устаноўкі [правіць]
Па тыпу энергетычнай устаноўкі лакаматывы падзяляюць на:
- паравозы - з паравой машынай;
- цеплавозы - з рухавіком унутранага згарання, звычайна дызельным;
- газатурбавозы - з газатурбінным рухавіком;
- электравозы - з цягавымі электрарухавікамі, атрымліваюць энергію з кантактнай сеткі;
Па роду службы [правіць]
Па роду службы лакаматывы падпадзяляюць на грузавыя, пасажырскія і манеўровыя.
