NaNoWriMo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

NaNoWriMo (вымаўляецца «НЭ-НО-РАЙ-МО»), альбо нацыянальны месяц пісання раманаў (англ.: National Novel Writing Month), — штогадовы праект, у межах якога ўдзельнікі — усе, хто жадае — заахвочваюцца напісаць чарнавік рамана даўжынёю не меней за 50 тысяч слоў за адзін лістапад.[1][2][3][4][5]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект прыдуманы фрылансерам Крысам Бэйці ў 1999.[6] Першы NaNoWriMo прайшоў у ліпені таго ж года і прыцягнуў 21 удзельніка з наваколляў Сан-Францыска. Ужо ў наступным 2000 годзе NaNoWriMo быў перанесены на лістапад, каб «скарыстацца перавагамі кепскага надвор’я». У 2010 годзе колькасць удзельнікаў перавысіла 200 тысяч чалавек. У 2014 годзе сярод пераможцаў была вызначана Кірстэн Німвэй[7], у 2015Харкін Дэксімірэ.[8]

Правілы[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі NaNoWriMo выкарыстоўваецца, каб заахвоціць людзей пісаць, правілы дастаткова простыя і зразумелыя:

  1. Праект стартуе 1 лістапада ў поўнач і заканчваецца 30 лістапада ў 23:59:59 па мясцовым часе.
  2. Не дазваляецца пачынаць раней ці заканчваць пазней 30 дзён з даты пачатку.
  3. Раманы павінны складацца мінімум з 50 тысяч слоў на канец лістапада. Гэты аб’ём можа быць альбо поўным раманам на 50 тысяч слоў, альбо першымі 50 тысячамі словамі рамана, які будзе завершаны пазней.
  4. Дазволены планаванне і падрабязныя нататкі, але ніякія матэрыялы, напісаныя да 1 лістапада, не могуць увайсці ў асноўную частку рамана.
  5. Раманы ўдзельнікаў могуць быць на любую тэму ў любым жанры мастацкай літаратуры і могуць быць напісаны на любой мове. Дазволена ўсё: ад фанфікаў, у якіх выкарыстоўваюцца сімвалы з гандлёвай маркай, да раманаў у фармаце вершаў і метафізікі; у адпаведнасці з часта задаванымі пытаннямі на вэб-сайце: «Калі вы лічыце, што пішаце раман, мы лічым, што вы таксама пішаце раман».

Экранізіраваныя раманы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deborah Sweeney. NaNoWriMo: Success Stories By The Words (англ.). Forbes. Праверана 8 студзеня 2019.
  2. George Anders. Type Faster! My Month Inside A Writers' Colony Of 308,000 (англ.). Forbes. Праверана 8 студзеня 2019.
  3. My Top Writing Tips For NaNoWriMo (And Beyond) (англ.)(недаступная спасылка). Organize IT (21 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
  4. Driscoll, Molly. NaNoWriMo: 6 things you need to know about the writing challenge (англ.). The Christian Science Monitor. Праверана 20 лістапада 2018.
  5. Conradt, Stacy. 14 NaNoWriMo Books That Have Been Published (ісп.)(недаступная спасылка). Mental Floss (5 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
  6. Baty, Chris (2014-09-16). No Plot? No Problem! Revised and Expanded Edition: A Low-stress, High-velocity Guide to Writing a Novel in 30 Days [англійская]. Chronicle Books. ISBN 978-1-4521-3240-2.
  7. Nimwey, Kirsten (23.12.2014). The Explorers [[[Тагальская мова|тагальская мова]]]. CreateSpace Independent Publishing Platform. p. 630. ISBN 9781505684643. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  8. Harkin Deximire. amazon.com. Праверана 14 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]