30 лістапада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
30 лістапада — трыста трыццаць чацвёрты (трыста трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1409: У Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (сконч. 8.12.1409).
- 1595: Казацкі атрад Севярына Налівайкі авалодаў Магілёвам.
- 1939: Пачалася савецка-фінская вайна (1939—1940).
- 1952: Заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
- 1957: У Інданезіі агенты ЦРУ, МІ-6 і АСІС здзейснілі няўдалы замах на жыццё прэзідэнта Сукарна.
- 1993: Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.
Нарадзіліся [правіць]
- 1427: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі
- 1591: Андрэй Баболя, рэлігійны дзеяч, місіянер, каталіцкі святы (пам. 16.5.1657)
- 1667: Джонатан Свіфт, ірландскі святар і пісьменнік
- 1810: Олівер Вінчэстэр, амерыканскі вынаходнік аднайменнай стрэльбы
- 1835: Марк Твэн, амерыканскі пісьменнік
- 1869: Нільс Густаў Дален, шведскі фізік
- 1874: Уінстан Чэрчыль, брытанскі прэм'ер-міністр і пісьменнік
- 1889: Эдгар Дуглас Эдрыян, брытанскі электрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932)
- 1899: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік
Памерлі [правіць]
- 1016: Эдмунд Жалезнабокі, кароль Англіі
- 1603: Уільям Гільберт, англійскі фізік і ўрач
- 1647: Банавентура Кавальеры, італьянскі матэматык
- 1694: Марчэла Мальпігі, італьянскі біёлаг, урач
- 1731: Брук Тэйлар, англійскі матэматык
- 1830: Пій VIII, Папа Рымскі
- 1900: Оскар Уайльд, ірландскі літаратар
- 1901: Эдвард Джон Эйр, англійскі даследчык Аўстраліі
- 1910: Джэймс Мэйс, брытанскі баксёр
- 1954: Вільгельм Фуртвенглер, нямецкі дырыжор і кампазітар
- 1967: Патрык Каванах, ірландскі паэт