Naruto

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Naruto (яп. ナルト — Нарута) — манга японскага мастака-мангака Кісімота Масасі (яп. 岸本 斉史; нар. 8.11.1974, прэфектура Акаяма, Японія) і, таксама, анімэ з гэтай назвай створанае па гэтай манзе.

Аўтар[правіць | правіць зыходнік]

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Калі на паселішча ніндзя ў Краіне Агня (яп. 火の国 — Хі но Куні) нападае дзевяціхвосты дэман-ліс (яп. 九尾の妖狐 — Кю:бі но Ё:ко), кіраўнік паселішча Чацвёрты Хакагэ заключае дэмана ў цела толькі народжанага хлопчыка — Нарута. Сам хакагэ гіне. Доўгі час Нарута не ведаў, што ён носьбіт дэмана. Гэта была тайна, якую хавалі ад яго і яго аднагодак. Аднак усе дарослыя ведалі аб гэтым і пабойвалісь і не любілі Нарута, лічачы яго самаго дэманам. Па гэтай прычыне хлопчык рос адзінокім і доўга не меў сяброў. Галоўнай марай Нарута стала стаць Хакагэ (галоўным ніндзя ў краіне Агню) і такім чынам дасягнуць павагі і прызнання з боку сваіх аднавяскоўцаў.

У акадэміі ніндзя Нарута лічыцца не здатным да навукі, гультаём і хуліганам. Хутка ён здае выпускны іспыт і становіцца членам каманды з трох выпускнікоў-ніндзя пад кіраўніцтвам Хатакэ Какасі. Неўзабаве галоўны герой аказваецца ўцягнуты ў шматлікія прыгоды.

Асноўныя героі[правіць | правіць зыходнік]

Свет мангі "Naruto"[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне мангі "Нарута" адбываецца ў свеце ў якім змешаны рысы сучаснасці і сярэднявечча. Існуе многа краін з манархічным ладам кіравання. Дзяржавы кіруюцца Даймё (яп.大名)--феадальнымі князямі. Самыя магутныя краіны—Пяць Вялікіх Зямель Ніндзя. На тэхнічным узроўні свет Нарута наблізіўся да сучаснасці, але толькі ў бытавой сферы: прадукты харчавання, адзёжа і інш. Не існуе самалётаў, цягнікоў, машын і іншых сучасных транспартных сродкаў. У ваенныай сферы выкарыстоўваюцца мячы,нажы,коп'і і інш. Акрамя таго ў свеце "Нарута" існуе магія.Акрамя людзей у свеце мангі жывуць і іншыя разумныя істоты.Напрыклад жабы.Але сустракаюцца яны даволі рэдка. Галоўнай ваеннай сілай вялікіх краін з'яўляецца не армія, а адносна невялікія паселішча ніндзя.

Звесткі пра мангу[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра анімэ[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]