Novus ordo seclorum

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зваротны бок Вялікай пячаткі ЗША

Novus ordo seclorum (лац.) — даслоўна азначае «новы парадак вякоў» (эры, эпохі).

Гэты дэвіз знаходзіцца на адваротнаму баку Вялікай пячаткі ЗША і аднадоларавай купюры. Упершыню гэтыя словы былі апублікаваны ў якасці дэвізу ў 1782 годзе. «Новы сусветны парадак»  — няправільны іх пераклад. У гэтым выпадку яны гучалі б так: лац.: «Novus ordo mundi».

Гэтыя словы з'яўляюцца намёкам на 5 і 4 эклогі паэта Вяргілія Марона Публія (Publius Vergilius Maro): Magnus ab integro saeclorum nascitur ordo[1] — «Нанава сёння часоў зачынаецца велічны лад». Чарлз Томсан, стваральнік дзяржаўнай пячаткі ЗША, калісьці напісаў, што гэтыя словы асабліва выразна апісваюць усе распачынанні новай эры ЗША[2].

Адваротны бок Вялікай пячаткі ЗША з гэтым дэвізам з 1935 года адлюстроўваецца на аднадоларавых купюрах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]