Opel Zafira
Opel Zafira — сямімесны кампактвэн на базе Opel Astra. У мадэльным шэрагу кампаніі Opel з 1999 года.
На некаторых рынках прадаецца пад маркамі "Vauxhall", "Holden" або "Chevrolet", у Японіі прадавалася пад назвай "Subaru Traviq".
Змест |
Opel Zafira A (1999 — 2005) [правіць]
Кампактвэн Opel Zafira A з'явіўся ў 1999 годзе, стаўшы першым аўтамабілем падобнага класа для кампаніі Opel. У якасці базы для Opel Zafira A інжынеры кампаніі ўзялі Opel Astra G, які выйшаў годам раней.
У 2003 годзе Zafira зведала нязначны фэйсліфтынг. Аўтамабіль атрымаў новую, хромавую рашотку радыятара, а таксама новыя заднія ліхтары.
Выпуск аўтамабіляў першага пакалення завяршыўся ў 2005 годзе.
Opel Zafira B (2005 — ...) [правіць]
Дэбют другога пакалення аўтамабіля Опель Зафіра адбыўся ў Еўропе ў 2005 годзе. Аўтамабіль атрымаў агульную платформу з Opel Astra H.
У 2008 годзе Zafira B падвергнулася рэстайлінгу.
Zafira B працягвае выпускацца, нягледзячы на запуск новага пакалення — Zafira Tourer C.
Opel Zafira Tourer C (2012 — ...) [правіць]
Трэцяе пакаленне Opel Zafira (афіцыйная назва Zafira Tourer) было прадстаўлена 25 верасня 2011 года на 15-й IAA у Франкфурце. Серыйная вытворчасць пачалася 14 студзеня 2012 года.
