Rzeczpospolita (газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Rzeczpospolita, газета)
Rzeczpospolita
Выява лагатыпа
Галоўны офіс газеты ў Варшаве
Арыгінальная
назва
польск.: Rzeczpospolita[1]
Тып штотыднёвая газета
Фармат грамадска-палітычны/compact
Краіна
Галоўны рэдактар Павел Лісіцкі
Заснавана 1945, 1982
Мова польская
Галоўны офіс Варшава, Польшча
ISSN 0208-9130 і 1689-2445
Вэб-сайт rp.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Rzeczpospolita — адна з буйнейшых польскіх штодзённых газет з сярэднім тыражом каля 160 тысяч экзэмпляраў[2], хаця некалькі гадоў таму ён дасягаў нават 260 тысяч. Назва можа быць перакладзена як «Агульная справа» ці «Рэспубліка».

Выходзіць кожны дзень, акрамя нядзелі. Друкавалася ў фармаце broadsheet, але 15 кастрычніка 2007 змяніла фармат выдання на compact[3]. Яна прытрымліваецца больш элітарнага і сур’ёзнага іміджу, чым, напрыклад, яе саперніца — ліберальная Gazeta Wyborcza, якая мае кампактныя памеры, а таксама ўключае ў сябе элементы «жоўтай прэсы». Палітычна Rzeczpospolita з’яўляецца памяркоўна кансерватыўнай, але не на карысць якой-небудзь партыі ў межах цяперашняга палітычнага ландшафта Польшчы.

Характэрнай асаблівасцю з’яўляецца падзел газеты на тры тэматычныя секцыі з рознымі колерамі для кожнага з асноўных паздзелаў: навіны — белы, бізнэс — зялёны, юрыдычны раздзел — жоўты[крыніца?]. Разам з гэтымі штотыднёвымі раздзеламі існуе некалькі дапаўненняў, якія з’яўляюцца адзін ці два разы на тыдзень, яны прысвечаны такім тэмам, як аўтамабілі, кар’ера, тэлебачанне, падарожжы. Суботні выпуск газеты дапоўнены раздзелам пад назвай PlusMinus, дзе друкуюцца эсэ аб палітыцы, гісторыі і культуры, для напісання якіх часта запрашаюць вядомых аўтараў.

Стары офіс у Варшаве на плошчы Старынкевіч

У дадатак да штодзённай прававой і фінансавай справаздачнасці Rzeczpospolita часта друкуе рэйтынгі кампаній, устаноў і органаў дзяржаўнай улады і сцвярджае, што з’яўляецца самай уплывовай газетай Польшчы ў асяроддзі эканамічнай і палітычнай эліт.

Зноскі

  1. а б The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0208-9130
  2. Mecom — Presspublica Titles(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2010. Праверана 6 мая 2015.
  3. Wirtualnemedia.pl Eksperci oceniają nowy format «Rzeczpospolitej»