З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сенпо́лія , узумбарская фіялка (Saintpaulia ) — род кветкавых раслін сямейства Геснерыевыя (Gesneriaceae ). Адна з самых распаўсюджаных пакаёвых раслін.
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 30 см. Сцёблы кароткія, часам сцелюцца. Лісце апушанае, на чаранках, круглаватае, часам хвалістае па краях. Кветкі адзіночныя ці ў рыхлых гронках. Плод — каробачка .
У натуральных умовах расце ў горных трапічных лясах Усходняй Афрыкі (Кенія , Танзанія ).
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .