San Diego Comic-Con International

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
San Diego Comic-Con International
фота
Асноўная інфармацыя
Гады правядзення

1970 — наш час

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША

Горад

Сан-Дыега

www.comic-con.org/cci/

San Diego Comic-Con International, таксама вядомы як Comic-Con — міжнародны штогадовы фестываль, які праходзіць у горадзе Сан-Дыега з 1970 года. Фестываль быў заснаваны Шэлам Дорфам[1], Рычардам Альфам[2], Кенам Кругерам[3] і Майкам Тоўры[4]. Фестываль праходзіць летам на працягу чатырох дзён з чацвярга па нядзелю. У сераду ўвечар адбываецца папярэдні паказ для спецыялістаў, удзельнікаў выстаўкі і некаторых наведвальнікаў, якія заплацілі за ўсе чатыры дні.

Comic-Con International — гэта таксама назва арганізацыі, якая займаецца, акрамя таго, выстаўкай коміксаў, навуковай фантастыкі і фільмаў WonderCon і выстаўкай Alternative Press Expo, на якой дэманструюцца коміксы, выдадзеныя маленькімі выдавецтвамі ці самвыдам. Абедзве выстаўкі праходзяць у Сан-Францыска і Бостане. З 1974 года Comic-Con International уручае прэмію Inkpot Award прафесіяналам у вобласці коміксаў, навуковай-фантастыкі, анімацыі і звязаных абласцей, якія ўдзельнічаюць у якасці гасцей фестывалю Comic-Con[5]. Там жа ўручаецца прэмія за дасягненні ў амерыканскіх коміксах Will Eisner Awards.

Першапачаткова задумваўся як выстаўка коміксаў, навуковай фантастыкі / фэнтэзі і кіно / тэлебачанне, і звязанага з імі папулярнага мастацтва. Цяпер складаецца з і іншых элементаў поп-культуры, такія як літаратура жахаў, мультыплікацыя, анімэ, манга, цацкі, калекцыйныя картачныя гульні, відэагульні, фэнтэзі і вэб-комікс. З'яўляецца найбуйнейшым фестывалем падобнага роду з тых, што праходзяць у ЗША, і трэцім у свеце пасля Камікета ў Японіі і Міжнароднага фестывалю коміксаў у Ангулеме ў Францыі.[6][7][8] У 2010 годзе фестываль наведала больш 130 000 чалавек.

Зноскі

  1. Памёр стваральнік выстаўкі Comic-Con
  2. Rowe, Peter. Richard Alf, 59, one of Comic-Con's founders , U-T San Diego (January 5, 2012). Праверана 7 студзеня 2012.
  3. Comic-Con co-creator Ken Krueger dies , BBC News (November 25, 2009). Праверана 7 студзеня 2012.
  4. Rowe, Peter. Richard Alf, 59, one of Comic-Con's founders , U-T San Diego (2012-01-05). Праверана 7 студзеня 2012.
  5. Comic-Con International's Inkpot Awards
  6. Un monumental musée Hergé et une super production Tintin (French) (January 29, 2009). Праверана 4 кастрычніка 2009.
  7. 35th Angouleme Int'l Comics Festival rings down curtain (January 28, 2009). Праверана 4 кастрычніка 2009.
  8. Peter Rowe. Invasion of the comic fanatics (July 16, 2009). Праверана 4 кастрычніка 2009. «And is the Con good enough to survive, in the face of younger rivals? In Angouleme, France, the 34-year-old Festival International de la Bande Dessinée has drawn up to 400,000 comic-book fans.».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons