Фэнтэзі
Фэ́нтэзі (ад англ.: fantasy — «фантазія») — жанр фантастычнай літаратуры, заснаваны на выкарыстанні міфалагічных і казачных матываў. У сучасным відзе сфармаваўся напачатку XX стагоддзя. З сярэдзіны стагоддзя велізарны ўплыў на фарміраванне сучаснага аблічча фэнтэзі аказаў Джон Рональд Руэл Толкін[1].
Творы фэнтэзі часцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеянне якога паходзіць у выдуманым сусвеце, блізкім да рэальнага Сярэднявечча, героі якога сутыкаюцца са звышнатуральнымі з'явамі і істотамі. Часцяком фэнтэзі пабудавана на аснове архетыпічных сюжэтаў.
У адрозненне ад навуковай фантастыкі, фэнтэзі не імкнецца растлумачыць сусвет, у якім адбываецца дзеянне твора, з пункту гледжання навукі. Сам гэты сусвет існуе гіпатэтычна, часта яго месцазнаходжанне адносна нашай рэальнасці ніяк не абумаўляецца: ці тое гэта паралельны свсусвет, ці то іншая планета, а яго фізічныя законы могуць адрознівацца ад зямных. У такім свеце можа быць рэальным існаванне багоў, вядзьмарства, міфічных істот (драконы, эльфы, гномы, тролі), зданяў і любых іншых фантастычных сутнасцяў. У той жа час прынцыповае адрозненне цудаў фэнтэзі ад іх казачных аналогаў у тым, што яны з'яўляюцца нормай апісванага сусвету і дзейнічаюць сістэмна, як законы прыроды.
Фэнтэзі — гэта таксама жанр кінематографа, жывапісу, камп'ютарных і настольных гульняў. Падобная жанравая ўніверсальнасць асабліва адрознівае кітайскае фэнтэзі з элементамі усходніх адзінаборстваў (гл. уся).
Гл. таксама[правіць]
- Навуковая фантастыка
- Расы Dungeons & Dragons
- Тэхнафэнтэзі
- Уся (кітайскае фэнтэзі)
- Прэмія Небьюла
- Спіс твораў фэнтэзі паводле жанраў
- Спіс аўтараў жанру фэнтэзі
- Спіс літаратурных прэмій па навуковай фантастыцы і фэнтэзі
- Спіс фільмаў жанру фэнтэзі 2000-х гадоў
- Спіс фільмаў жанру фэнтэзі 2010-х гадоў
- Гарадское фэнтэзі
Зноскі
- ↑ Сергей Алексеев, Дмитрий Володихин. ФЭНТЕЗИ. Кругосвет. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 23 красавіка 2011.
Спасылкі[правіць]
- Галиев С.С. Классификация жанра фэнтези. Произведения Толкина. Проза.ру (2011). Праверана 25 верасня 2011.