Simba (БТР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Simba
Выява
Краіна паходжання
Аператар Брытанская армія[d]
Вытворца GKN[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1990
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Simba — брытанскі колавы бронетранспарцёр, распрацаваны GKN Sankey[1] .

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Машына распрацавана для экспартных продажаў. Прэзентацыя першага ўзора адбылася ў 1978 годзе на выставе Aldershot[2].

Выпрабаванні БТР праходзілі ў Форт-Магсайсай[3].

У 1990-я гады Узброеныя сілы Філіпін, размясцілі заказ на 150 машын[4]. Восем былі пастаўлены ў поўным камплекце, два ў разабраным выглядзе і яшчэ два ў камплекце. Астатнія пазней сабраны на Філіпінах на прадпрыемстве кампаніі Asian Armored Vehicle Technologies Corporation[5]. Невялікая колькасць БТР Simba была ўзята на ўзбраенне Прэзідэнцкай групы бяспекі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У машыне ўсталяваны дызельны рухавік Perkins[2]. Каробка перадач — паўаўтаматычная Clark 13.1 HR 28422, з чатырма перадачамі наперад і двума назад[2].

БТР здольны перавозіць да 10 чалавек[6]. Дэсант можа спешыцца з машыны праз вялікія дзверы ў задняй частцы або дзверы ў левай частцы корпуса[2].

Узбраенне прадстаўлена кулямётамі .50 BMG (12,7x99 мм НАТА) і M2 Browning. Некаторыя машыны абсталёўваліс 25-мм гарматай і спараным з ёй 7,62-мм кулямётам[6].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б GKN Simba. www.globalsecurity.org.
  2. а б в г Simba GKN Defence Alvis wheeled armoured vehicle personnel carrier British army United Kingdom techn | Simba variants wheeled armoured vehicle FR | United Kingdom British army military equipment. Armyrecognition.com (10 лютага 2009). Праверана 8 сакавіка 2020.
  3. Manila's Blazing Lion of Iron, page 60, Asiaweek, January 19, 1990.
  4. An Appraisal Of Technologies Of Political Control (6 студзеня 1998). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2008. Праверана 12 красавіка 2009.
  5. Kickbacks, negotiated deals mar AFP procurement setup. philstar.com.
  6. а б ARG. Simba Armored Personnel Carrier. Military-Today.com. Праверана 8 сакавіка 2020.