Land Rover Snatch

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Land Rover Snatch
Выява
Асноўваецца на Land Rover Defender (L316)[d]
Краіна паходжання
Усяго выраблена 991

Land Rover Snatch — патрульны аўтамабіль на базе шасі Land Rover Defender 110.

Першапачаткова быў закуплены для выкарыстання ў Паўночнай Ірландыі брытанскай арміяй[1]. Прэзентаваны ў 1992 годзе[2]. Аўтамабіль атрымаў назву Truck Utility Medium (TUM), але стаў больш вядомы як «Snatch» (нават у афіцыйнай дакументацыі), г.зн «схапіць», так як ў яго садзілі затрыманых дэманстрантаў.

У далейшым ён выкарыстоўваўся падчас войн у Іраку і Афганістане[3].

ТТХ:

  • Баявая маса — 4050 кг
  • Даўжыня па корпусе — 4,55 м
  • Шырыня — 1,79 м
  • Вышыня —2,03 м
  • Максімальная хуткасць — 97 км/г

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Land Rover SNATCH 2 – British Army Website. British Army. Праверана 6 March 2010.
  2. Department of the Official Report (Hansard), House of Commons, Westminster. House of Commons Hansard Written Answers for 20 July 2006 (pt 1842). Publications.parliament.uk. Праверана 6 March 2010.
  3. Rupert Hamer. Indefensible – pen-pushers banned from death-trap Land Rovers.. but they're still OK for our heroes. Daily Mirror (9 лістапада 2008). Праверана 6 March 2010.