Turkcell

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Turkcell
Тып Anonim Şirket[d]
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 1994
Заснавальнікі Мехмет Эмін Карамехмет[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Музафер Акпінар (галоўны кіраўнік), Мехмет Сурэя Джыліў (генеральны дырэктар)
Галіна тэлекамунікацыйная індустрыя[d] і індустрыя мабільных тэлефонаў[d]
Прадукцыя мабільная радыёсувязь[d]
Чысты прыбытак $832,9 млн (2006 год)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 13 901 чал.
Даччыныя кампаніі Lifecell[d] і Беларуская сетка тэлекамунікацый[1]
Сайт turkcell.com.tr

Turkcell (па-беларуску прамаўляецца Цюрксэл; NYSE: TKC, ISE: TCELL) — турэцкая кампанія, найбуйнейшы аператар сотавай сувязі краіны. Штаб-кватэра — у Стамбуле. Заснаваная ў 1994 годзе, калі была запушчаная першая ў Турцыі GSM-сетка.

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2008 года, уладальнік 51 % акцый аператара — Turkcell Holding, які належыць Cukurova Telecom Holdings (53 %) і шведска-фінскай TeliaSonera (47 %). Напрост Cukurova Group належыць яшчэ каля 13,5 % акцый Turkcell, а TeliaSonera — 13,07 %. Расійская Altimo (тэлекамунікацыйная кампанія «Альфа-груп») валодае 49 % акцый кампаніі Cukurova Telecom Holdings (CTH), кантралявалай Turkcell праз Turkcell Holding. У свабодным звароце знаходзіцца 23,4 % акцый Turkcell.

Капіталізацыя: на 17 красавіка 2007 года — $12,46 млрд; на 1 ліпеня 2008 года — $12,8 млрд.

Станам на 2022 год, 26,2 % акцый аператара Turkcell належаць Фонду нацыянальнага дабрабыту Турцыі (Turkey Wealth Fund, TWF), 19,8 % — кампаніі LetterOne (уваходзіць у расійскі фінансава-інвестыцыйны кансорцыум «Альфа-групп»), астатнія акцыі знаходзяцца ў вольным звароце[2].

Галоўны кіраўнік кампаніі — Музафер Акпінар.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

GSM-сетка кампаніі пакрывае 80,44 % тэрыторыі Турцыі, на якой пражывае 97,21 % яе насельніцтва. Turkcell у канцы 2006 года абслугоўвала 31,8 млн абанентаў. Выручка кампаніі за 2006 год — $4,7 млрд, чысты прыбытак — $832,9 млн.

Кампанія 29 ліпеня 2008 года набыла 80 % акцый ЗАТ «БеСТ». Turkcell планавала ўкласці за 10 гадоў у свой беларускі актыў суму каля 500 млн долараў. Па завяршэнні пагаднення на астатнія 20 % акцый «БеСТ» пачала дзейнічаць пяцігадовая забарона продажу. Станам на 2022 год валодае 100 % акцый ЗАТ «БеСТ»[3].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://turkey.mfa.gov.by/be/torgovo_ekonomicheskaya_slujba/bel_turk/
  2. Turkcell — Гісторыя кампаніі
  3. ТУРЭЦКІ TURKCELL СТАЎ 100%-НЫМ УЛАДАЛЬНІКАМ АПЕРАТАРА «БЕСТ»