Турцыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Türkiye Cumhuriyeti
Турэцкая Рэспубліка |
||
| герб | сцяг | |
|---|---|---|
|
дэвіз: "Yurtta Sulh, Cihanda Sulh" |
||
| геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
| дата ўтварэння | ||
| дзяржаўная мова: | Турэцкая | |
| сталіца: | Анкара | |
| прадстаўнік дзяржавы: | ||
| кіраўнік дзяржавы: | ||
| плошча: | 783,562 км² | |
| насельніцтва: | 74,816,000 2009 | |
| шчыльнасць насельніцтва: | 95 жых./км² | |
| грашовая адзінка: | Турэцкая ліра | |
| часавы пояс: | ||
| гімн: | "İstiklâl Marşı" | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
| дамен у Інтэрнеце: | .tr | |
| міжнародны тэлефонны код: | +90 | |
| карта | ||
Турцыя - краіна, якая знаходзіцца ў Азіі і, часткова, у Еўропе.
Бoльшая частка тэрыторыі краіны знаходзіцца ў Азіі (Анатолія, п-аў Малая Азія), а меншая – у Еўропе (Усходняя Фракія). Гэтыя часткі падзеленыя пралівам Дарданелы (даўжыня 64 км), Мармуровым морам і пралівам Басфор (32 км), якія маюць важнае стратэгічнае значэнне і ўтвараюць водны шлях, які злучае Чорнае мора з Міжземным. Сучасная Турцыя, чыім папярэднікам была 600-гадовая Асманская імперыя, з'явілася на палітычнай карце свету пасля Першай сусветнай вайны.
Турцыя раскінулася з захаду на ўсход прыкладна на 1450 км, а з поўначы на поўдзень – на 480 км. Сухапутная мяжа мае даўжыню 2628 км, а берагавая лінія – 7168 км. Еўрапейская частка краіны, плошчай 23764 кв. км, мяжуе на поўначы з Балгарыяй, абмываецца водамі Чорнага мора і праліва Басфор на ўсходзе і Мармуровага мора і праліва Дарданэлы на поўдні, а на захадзе суседнічае з Грэцыяй і валодае выхадам да Эгейскага мора. Азіяцкая частка Турцыі, плошчай 755688 кв. км, на поўначы шырокім фронтам звернутая да Чорнага мора і мяжуе з Грузіяй і далей на ўсход з Арменіяй, на вельмі малым працягу з Азербайджанам, з Іранам, а на поўдні з Іракам і Сірыяй. Паўднёвыя межы ўтвораныя ў асноўным Міжземным морам, заходнія – Эгейскім морам.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Малая Азія была калыскай мноства культур і дзяржаў старажытнасці. Засяленне гэтай тэрыторыі адбылося каля 13 тысяч гадоў назад. Так званы «ўрадлівы паўмесяц», у якім адбыўся пераход ад збіральніцтва да культурнага земляробства, часткова ляжыць ў вобласці сёняшняй Турцыі.
У тыя часы туркі яшчэ не жылі на гэтай тэрыторыі. Сельджукі былі першай турэцкай дынастыяй, арміі якой захапілі ў 11 стагоддзі частку Армянскага нагор'я і падпарадкавалі сабе ў далейшым большую частку Візантыйскай імперыі і Арменіі.
Пад уплывам заваёўных паходаў Чынгізхана, з Харасана на захад рушыла арда турак-агузаў колькасцю прыкладна 50 тысяч чалавек пад кіраўніцтвам хана Сулеймана; пры яго сыне Эртагруле заваёўны рух працягваўся, агузы далучыліся да ваенных аперацый сельджукаў супраць Візантыі і аселі на землях паміж Ангорай і Брусай. Сын Эртагрула Асман стаў заснавальнікам Асманскай імперыі — магутнай дзяржавы, якая ў перыяд найбольшага росквіту (17 ст.) займала тэрыторыі Анатоліі, Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, Балканскага паўвострава і прылеглыя да яго з поўначы землі Еўропы.
У 19 стагоддзі адставанне Асманскай імперыі ў навуковым, тэхнічным і эканамічным развіцці ад еўрапейскіх краін стала катастрафічным. На ўскраінах імперыі ўзмацніліся сепаратысцкія памкненні. Асманская дзяржава пачала паступова страчваць свае тэрыторыі, саступаючы тэхналагічнай перавазе Захаду. Лавіруючы паміж Германіяй і Велікабрытаніяй імперыя ўцягнулася ў Першую сусветную вайну (на баку Германіі), якая скончылася паражэннем прогерманскай кааліцыі.
Паводле мірнага пагаднення Асманская імперыя павінна была быць расчлененая, прычым адзін з буйнейшых гарадоў Малай Азіі Ізмір быў абяцаны Грэцыі. Захоп Ізміра грэчаскай арміяй ў 1919 паклаў пачатак Вайне за незалежнасць.
Турэцкія нацыяналісты на чале з Мустафой Кемалем адмовіліся прызнаць мірны дагавор і сілай выгналі грэкаў з краіны. Да 18 верасня 1922 Турцыя была вызваленая ад захопнікаў. Лазанскім мірным дагаворам 24 ліпеня 1923 былі прызнаныя новыя граніцы Турцыі. 29 кастрычніка 1923 была абвешчана Турэцкая рэспубліка.
Перыяд з 1923 па 1946 адзначыўся вялікімі унутранымі пераўтварэннямі ў жыцці турэцкага грамадства. Пад кіраўніцтвам кемалісцкай Рэспубліканскай народнай партыі былі праведзеныя мадэрнізацыя, вестэрнізацыя і секулярызацыя. Гэты перыяд характарызуецца аднапартыйнай палітычнай сістэмай у краіне.
Падчас Другой сусветнай вайны Турцыя падпісала мірны дагавор з Германіяй і заставалася нейтральнай амаль да канца вайны. У лютым 1945 Турцыя абвясціла вайну Германіі і Японіі, але гэта было ў значнай ступені сімвалічным актам. Тым не менш, за гэты крок Турцыя была дапушчана да падпісання Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і стала членам ААН у якасці яе заснавальніка.
З 1946 пачаўся сучасны перыяд гісторыі Турцыі. У краіне сфарміравалася дэмакратычная шматпартыйная палітычная сістэма. Асобнымі эксцэсамі былі ваенныя перавароты ў 1960 (сістэма вярнулася пад цывільны палітычны кантроль у 1961), 1971 (улада ваенных да 1973) і 1980 (фармальна дэмакратычныя выбары адбыліся ў 1983, але кіраўнік путча генерал Эўрэн заставаўся прэзідэнтам да 1989). 1980-я азнаменаваліся хуткім эканамічным ростам у краіне. У 1987 Турцыя падала заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі саюз.
У 1997 ваенныя, заклапочаныя ісламскімі сімпатыямі ўраду Н.Эрбакана, накіравалі яму мемарандум з патрабаваннем адстаўкі, якую той і здзейсніў. Гэта сітуацыя атрымала назву постмадэрнісцкага путча. Разам з тым становішча з павышэннем уплыву ісламістаў у палітычным жыцці Турцыі захоўваецца, дзяржаўныя органы і ўзброеныя сілы, закліканыя захоўваць традыцыі свецкай дзяржавы, што закладзеныя Атацюркам, з відавочнай цяжкасцю стрымліваюць працэс узмацнення «мусульманскай вуліцы», аб чым сведчаць выбранне про-ісламісцкіх палітыкаў на вышэйшыя пасады ў дзяржаве (Р.Т.Эрдаган — прэм'ер-міністрам у 2003, А.Гюль — прэзідэнтам у 2007).
[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне
[правіць] Прырода
Турцыя пераважна горная краіна, дзе магутныя хрыбты акружаюць высокае ўнутранае пласкагор'е, вузкія раўніны займаюць тэрыторыю на перыферыі. Клімат на ўзбярэжжы — субтапічны, ва ўнутраных раёнах — умераны кантынентальны. Самы вільготны месяц — май, самыя сухія — ліпень і жнівень.
[правіць] Эканоміка
Турцыя — эканамічна развітая краіна. Займае 15 месца ў свеце па памеры ВУП (пералічанаму па ППЗ) і 17-е — па памеру намінальнага ВУП. Краіна з'яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, уваходзіць у групу вядучых краін G-20.
[правіць] Насельніцтцтва
Нацыянальны склад: туркі, курды і інш.
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Турцыя прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь 16 снежня 1991. Дыпламатычныя дачыненні ўрады устанавілі 25 сакавіка 1992[1].
Пасольства Турцыі ў Беларусі (Мінск) адкрыта ў 1992. Пасольства Беларусі ў Турцыі (Анкара) адкрыта ў 1997. У гарадах Адана, Анталья, Бурса, Ізмір і Стамбул працуюць ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь.
У ліпені 1996 адбыўся афіцыйны візіт у Турцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, падчас якога быў падпісаны Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай (уступіў у сілу ў красавіку 2000). У лістападзе 1999 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прымаў удзел у саміце АБСЕ ў Стамбуле.
Ажыццяўляецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва, праходзяць рэгулярныя беларуска-турэцкія палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Створаны двухбаковыя камісіі:
- савет дзелавога супрацоўніцтва;
- эканамічная міжурадавая камісія;
- па турызму;
- па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву;
- па міжнародных аўтамабільных зносінах;
- па лініі МУС;
- па консульскіх пытаннях;
- па супрацоўніцтве ў галіне абароннай прамысловасці.
Турцыя ўваходзіць у лік краін — значных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. Па аб'ёме тавараабароту яна займае 15-е месца ў агульным спісе краін, з якімі Беларусь ажыццяўляе знешнегандлёвыя аперацыі, і 11-е месца сярод краін, якія не ўваходзяць у СНД. Доля Турцыі ў агульным аб'ёме знешняга гандлю Беларусі склала 3,7% (2008).
Аснову беларускага экспарту ў Турцыю ў складаюць стальныя загатоўкі, калійныя і азотныя ўгнаенні, ільняныя тканіны, сінтэтычныя і штучныя ніткі, сінтэтычныя валокны, паўпрычэпы. З Турцыі ў Беларусь паступалі дубленая скура, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, трыкатажнае палатно, станкі і абсталяванне, тканіны, літыя вырабы з чорных металаў, цытрусавыя плады, таматы.
З пачатку 1990-х гадоў агульны аб'ём турэцкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі перавысіў $720 млн. У нашай краіне дзейнічае звыш 30 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капіталу.
- ↑ Аб 10-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай// Сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі. Дата доступу: 27 траўня 2009
[правіць] Знешнія спасылкі