Нью-Ёркская фондавая біржа
| Нью-Ёркская фондавая біржа | |
| Тып | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Каардынаты |
|
| Уладальнік | |
| Валюта | |
| Капіталізацыя рынка акцый |
15 650,8 млрд долараў ЗША (на канец 2007 года) |
| Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг |
2297 |
| Біржавыя індэксы | |
| Сайт | |
Нью-Ёркская фондавая біржа (англ.: New York Stock Exchange, NYSE) — галоўная фондавая біржа ЗША, найбуйнейшая ў свеце. Сімвал фінансавай магутнасці ЗША і фінансавай індустрыі наогул. На біржы вызначаецца сусветна вядомы індэкс Доу-Джонса для акцый прамысловых кампаній (англ.: Dow Jones Industrial Average), а таксама індэксы NYSE Composite і NYSE ARCA Tech 100 Index.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Біржа заснавана 17 мая 1792 года, калі 24 нью-ёркскіх брокера, якія працавалі з фінансавымі прыладамі і складалі пагадненні, як і іх лонданскія калегі, у кавярнях (самая вядомая кавярня «Тонцін»), падпісалі «Пагадненне пад платанам» (Buttonwood Agreement) аб стварэнні Нью-Ёркскай фондавай біржы.
З 1975 года стала некамерцыйнай карпарацыяй, якая належыць сваім 1366 індывідуальным членам (гэты лік нязменны з 1953 года). Месцы членаў могуць прадавацца, кошт аднаго месца цяпер даходзіць да 3 мільёнаў долараў ЗША.
Напачатку сакавіка 2006 года NYSE завяршыла зліццё з электроннай біржай Archipelago Holdings і ўпершыню за сваю гісторыю прапанавала акцыі фундатарам, стаўшы, такім чынам, камерцыйнай арганізацыяй. Гандаль акцый NYSE Group вядзецца на самой біржы; капіталізацыя па стане на 5 снежня 2007 года склала $22,6 млрд.
Напачатку чэрвеня 2006 года было абвешчана пра будучае зліццё Нью-Ёркскай фондавай біржы з еўрапейскай фондавай біржай Euronext. Гэта зліццё адбылося 4 красавіка 2007 года [1]
Дзейнасць [правіць]
На біржы здзяйсняюцца аперацыі з акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы больш за 3 тысяч (2008) кампаній. Агульная капіталізацыя кампаній, якія здзяйсняюць гандаль на NYSE, да канца 2006 г. склала $26,5 трлн.
Савет дырэктароў NYSE уключае старшыню, прэзідэнта, дзесяць членаў біржы і дзесяць прадстаўнікоў дзелавых колаў.
Будынак біржы размешчана на знакамітай вуліцы Уол-стрыт па адрасе Wall Street, 11.
Гл. таксама [правіць]
- Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы
- NYSE Group (кіруе NYSE і NYSE Arca)
- Фондавы рынак
- Біржавая ўгода
- NASDAQ
- Fortune 1000
- Хуаніта Крэпс
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| Рынак каштоўных папер | |
|---|---|
| Віды каштоўных папер | Акцыя · Звычайная акцыя · Прывілеяваная акцыя · Казначэйская акцыя · Аблігацыя |
| Тэрміны, звязаныя з гандлем акцыямі |
Маркетмейкер · Андэррайтар · Брокер · Дылер · Трэйдар |
| Фондавая біржа | Фондавая біржа · Лістынг · Дэлістынг · Крос-лістынг · Пазаспісачны каштоўныя паперы |
| Спісы фондавых біржаў | Агульны спіс фондавых біржаў · Спіс афрыканскіх фондавых біржаў · Спіс еўрапейскіх фондавых біржаў · Спіс амерыканскіх фондавых біржаў · Спіс паўднёваазіяцкіх фондавых біржаў |
| Тэорыі гандлю | Тэорыя Доу · Хвалевая тэорыя Эліата · Фундаментальны аналіз · Тэхнічны аналіз · Эфект Марка Твена · Эфект студзеня · Гіпотэза эфектыўнага рынка |
| Коштаўтварэнне акцыі | Дывідэндная прыбытковасць · Мадэль Гордана · Прыбытак на акцыю · Балансавы кошт кампаніі · Фінансавыя каэфіцыенты · Каэфіцыент кошт/прыбытак · PEG каэфіцыент · P/S каэфіцыент · P/B каэфіцыент · Бэта-каэфіцыент |