VOKA

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
VOKA
Выява лагатыпа
URL voka.tv
Камерцыйны так
Тып сайта відэасэрвіс, патокавае мультымедыя[d] і відэастрымінгавы сэрвіс[d]
Размяшчэнне сервера Беларусь
Уладальнік А1
Пачатак працы 2014

VOKA — відэасэрвіс ад кампаніі А1. Сэрвіс даступны па тэхналогіях IPTV у сетцы А1 і OTT праз сетку любога беларускага аператара[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе кампанія А1 запусціла відэасэрвіс VOKA для абанентаў уласнай сеткі, якія карыстаюцца мабільнымі прыладамі на базе АС Android і iOS. Са студзеня 2017 года сэрвіс стаў даступным абанентам усіх беларускіх аператараў сувязі[2].

У 2017 годзе запушчана лічбавае інтэрактыўнае ТБ для тэлевізараў і прыставак з падтрымкай Android TV. У 2018 годзе запушчана лічбавая ТБ-платформа пад брэндам VOKA для абанентаў фіксаванай сеткі А1[3]. У 2018 годзе ў сэрвісу VOKA пачаў з’яўляцца ўласны медыякантэнт: раздзелы «Наш футбол» і «Наш хакей» з трансляцыямі матчаў з удзелам беларускіх клубаў і зборных, live-трансляцыі канцэртаў, музычных фестываляў, канферэнцый і форумаў, а таксама трансляцыі кіберспартыўных турніраў у раздзеле «Кіберспорт». Таксама ў 2018 годзе відэасэрвіс пачаў папаўняць профіль кантэнтам уласнай вытворчасці.

28 студзеня 2019 года ў відэасэрвісе VOKA з’явілася самая вялікая ў краіне бібліятэка кантэнту ва ўльтравысокай раздзяляльнасці Ultra High-Definition (4K) [4].

Функцыянал[правіць | правіць зыходнік]

VOKA падтрымлівае розныя інтэрактыўныя функцыі: паўза, перамотка і архіў тэлеперадач, а таксама магчымасць працягнуць прагляд на іншай прыладзе.

Сэрвіс даступны для мабільных прылад на Android і iOS, для SmartTV на Tizen, WebOS, Android TV, праз прыстаўкі Redbox Mini, Xiaomi Mi Box 3, Apple TV (праз AirPlay). На камп’ютарах карыстацца відэасэрвісам можна праз праграму VOKA для Windows або праз вэб-версію.

Кантэнт[правіць | правіць зыходнік]

Карыстальнікі відэасэрвісу маюць доступ да больш за 142 ТБ-каналы, да больш за 20 000 фільмаў і серыялаў ад сусветных кінастудый, да ўласнага эксклюзіўнага кантэнту платформы, а таксама live-трансляцый спартыўных падзей і музычных канцэртаў[5]. Прагляд кантэнту магчымы праз афармленне падпіскі, якая можа складацца як з асобных ТБ-каналаў, фільмаў, перадач, так і з ўсяго кантэнту відэасервісу ў цэлым («Усё ўключана» з 30-дзённым бясплатным трай-перыядам)[6].

Для карыстальнікаў VOKA даступныя фільмы, мультфільмы і серыялы анлайн-кінатэатраў і сэрвісаў Амедыятэка[7], START[8], more.tv[9], PREMIER[10], viju, а таксама кантэнт студый Disney, Warner, Marvel, Fox [6].

У 2022 годзе А1 заключыла партнёрства з міжнароднай кампаніяй Setanta Sports. Дзякуючы гэтаму на VOKA з’явіліся ўсе трансляцыі папулярных спартыўных чэмпіянатаў (Англійская Прэм’ер ліга, НБА, NHL, UFC, Формула 1 і іншыя)[11].

Арыгінальныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе сэрвіс пачаў выпускаць кантэнт уласнай вытворчасці, які размяшчаецца ў раздзеле VOKA local. Першым ТБ-шоу стала рэаліці «VOKAMAN: праца мары». Усяго з 2018 года выпушчана 16 шоу розных тэматык, уключаючы 2 дакументальныя фільмы і навучальны анлайн-курс:

  • «Мячом у VOKA» (2018) — агляды футбольных матчаў чэмпіянату свету па футболе 2018[12];
  • «VOKAMAN: праца мары» (2018) — рэаліці-шоу пра пошукі кандыдата на працу па праглядзе серыялаў[12];
  • «Свой стэндап» (2019) — гумарыстычнае stand-up шоу[12];
  • «Лаўка асноўных» (2019) — размоўнае шоу пра спорт[12];
  • «Аўтапанарама» (2020) — тэст-драйвы і агляды навінак сусветнага аўтапрама[12];
  • «Пра ЗЛЖ» (2020) — шоу пра здароўе і прыгажосць[13];
  • «Паехалі!» (2020) — travel шоу пра падарожжы па Беларусі[14];
  • «ZARYADKA» (2020) — шоу пра заняткі спортам у дамашніх умовах[15];
  • «Віцебская гісторыя сусветнай культуры: курс пра УНОВІС для ўсіх жадаючых» (2020) — навучальны анлайн-курс пра мастацтва[16];
  • «Гаворкі Беларусі» (2021) — дакументальны фільм пра культурную і моўную спадчыну Беларусі[17];
  • «Ты мне (не) падабаешся» (2021) — шоу пра ператварэнні і моду[18];
  • «Набіраючы вышыню» (2021) — дакументальны фільм пра першую беларуску, якой удалося ўзысці на Эверэст[19];
  • «Еш. Глядзі. Гатуй» (2022) — шоу, у якім шэф-кухар паказвае гледачам, як прыгатаваць фірмовыя стравы з кіно і серыялаў[20].
  • «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» (2023) — першы арыгінальны дзіцячы мультсерыял відэасэрвіса[21].
  • «Ледзяны характар» (2023) — дакументальны фільм пра хакейны клуб «Юнацтва-Мінск»[22].
  • «Паляўнічыя за лягендамі» (2023) - містычнае шоу, у якім вядучыя падарожнічаюць па Беларусі, наведваюць гістарычныя мясціны і знаёмяцца з іх лягендамі [23].

З 2018 года ў відэасэрвісе працуе стрым-канал[24], на якім даступныя для прагляду анлайн-трансляцыі канцэртаў, фестываляў, канферэнцый і форумаў, а таксама трансляцыі кіберспартыўных турніраў, у тым ліку:

  • Прамыя эфіры спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, у тым ліку сусветны паказ спектакля «Паўлінка» (2020)[25];
  • Прамыя эфіры спектакляў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі[26];
  • Анлайн-экскурсія выстаўкі Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз сто гадоў» (15 красавіка 2020 года)[27];
  • Міжнародная акцыя «Ноч музеяў» у анлайн-фармаце (8 мая 2020 года)[28];
  • Сусветная анлайн-прэм’ера спектакля «Агонь і Лёд» (2 красавіка 2021 года) — першая ў Беларусі пастаноўка, створаная з дапамогай тэхналогіі virtual production[29].

Кантэнт на беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з кірункаў працы відэасэрвісу VOKA — стварэнне і папулярызацыя беларускамоўнага кантэнту. У спецыяльным раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску» размяшчаюцца вядомыя фільмы, мультфільмы і серыялы ў прафесійнай беларускамоўнай агучцы[30].

Першы фільм (анімацыя «Падынгтан») на беларускай мове, які стаў даступны карыстальнікам VOKA, з’явіўся ў студзені 2018 года[31]. З чэрвеня 2019 года у карыстальнікаў відэасэрвісу з’явілася магчымасць глядзець у агучцы папулярныя серыялы НВО: першы сезон серыяла «Секс у вялікім горадзе», міні-серыял «Чарнобыль» і заключны сезон «Гульні тронаў». На пачатак снежня 2023 года карыстальнікам даступныя 104 стужкі на беларускай мове.

Частка фільмаў і серыялаў была эксклюзіўна перакладзена і агучана па замове відэасервісу VOKA:

Назва Арыгінальная назва Дата выхаду на беларускай мове Заўвагі
«Секс у вялікім горадзе» Sex and the City Красавік 2019 1 сезон серыяла[32]
«Гульня тронаў» Game of Thrones Красавік 2019 Заключны сезон серыяла[33]
«Чарнобыль» Chernobyl Чэрвень 2019 Міні-серыял HBO[34]
«Уверх» Up Снежань 2020 Анімацыйны фільм студыі Pixar[35]
«Душа» Soul Май 2021 Анімацыйны фільм студыі Pixar[36]
«Наперад» Onward Жнівень 2021 Анімацыйны фільм студыі Pixar[37]
«Галаваломка» Inside Out Кастрычнік 2021 Анімацыйны фільм студыі Pixar[38]
«Папялушка» Cinderella Лістапад 2021 Амерыканскі фільм студыі Disney[39]
«Аліса ў Цудазем’і» Alice in Wonderland Студзень 2022 Амерыканскі фільм студыі Disney[40]
«Рататуй» Ratatouille Красавік 2022 Анімацыйны фільм студыі Pixar[41]
«У пошуках Нэма» Finding Nemo Ліпень 2022 Анімацыйны фільм студыі Pixar[42]
«Суперсямейка» The Incredibles Кастрычнік 2022 Анімацыйны фільм студыі Pixar[43]
«Карпарацыя монстраў» Monsters, Inc. Лістапад 2022 Анімацыйны фільм студыі Pixar[44]
«Хобіт. Нечаканая вандроўка» The Hobbit: An Unexpected Journey Люты 2023
«Хобіт. Пустка смаўга» The Hobbit: The Desolation of Smaug Люты 2023
«Хобіт. Бітва пяці воінстваў»

Кіберспорт[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе на платформе VOKA запушчаны раздзел «Кіберспорт» з тэматычным кантэнтам, дзе сабраны трансляцыі, фільмы і падкасты[45]. Да прагляду даступныя:

  • курсы для геймераў;
  • навіны кіберспорту;
  • цыкл праграм пра беларускі кіберспорт;
  • эфіры і прамыя трансляцыі гульняў уласнай кіберспартыўнай лігі DOTA League і іншых турніраў (Fight Club, Вялікія Беларускія Танкі, Dota 2, CS: GO і інш.).

Зноскі

  1. A1 – ТЕЛЕКОМ-ОПЕРАТОР БЕЛАРУСИ (руск.). bestbelarus.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  2. velcom запустил «умное» ТВ для «неабонентов» (руск.). cnews.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  3. velcom запустил сервис voka для телевизоров LG с функцией Smart TV (руск.). cableman.info. Праверана 19 лістапада 2021.
  4. В видеосервисе VOKA появился 4K-контент
  5. Видеосервис VOKA: "Сейчас мы делаем упор на познавательный контент" (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  6. а б Знакомство с VOKA: с чего начать использование? (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  7. В VOKA появились 30-дневные подписки на фильмы и сериалы (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  8. velcom предоставил абонентам доступ к онлайн-кинотеатру Start (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  9. ВИДЕОСЕРВИС MORE.TV СТАЛ ДОСТУПЕН НА БЕЛОРУССКОЙ ПЛАТФОРМЕ VOKA (руск.). telesputnik.ru. Праверана 19 лістапада 2021.
  10. Подписчики VOKA получили доступ к сериалам и шоу сервиса Premier (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  11. А1 и Setanta Sports расширили партнерство – теперь все главные спортивные события транслируются на VOKA (руск.). it-job.by. Праверана 12 студзеня 2022.
  12. а б в г д Видеосервис VOKA: что это такое? (руск.). ru.hrodna.life. Праверана 19 лістапада 2021.
  13. О здоровье и красоте – просто и доступно: новые выпуски шоу "Про ЗОЖ" на VOKA (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  14. Видеосервис VOKA запустил шоу о путешествиях по Беларуси (руск.). 34travel.me. Праверана 19 лістапада 2021.
  15. Видеосервис VOKA рассказал, что смотрели белорусы в 2020 году (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  16. Стал доступен бесплатный онлайн-курс про УНОВИС (руск.). belmir.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  17. «Гаворкі Беларусі» – фільм пра ўнікальнасць дыялектаў краіны (руск.). poshyk.info. Праверана 19 лістапада 2021.
  18. Вышли новые серии шоу «Ты мне (не) нравишься» (руск.). bdg.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  19. «Набирая высоту»: VOKA выпустил фильм о первой белоруске на вершине Эвереста (руск.). probusiness.io. Праверана 19 лістапада 2021.
  20. Видеосервис VOKA запустил новое кулинарное шоу "Ешь. Смотри. Готовь" (руск.). tvnews.by. Праверана 30 лістапада 2022.
  21. Фэнтези и белорусская мифология: на VOKA вышел мультсериал «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» | Новости | О компании (руск.). A1.by. Праверана 8 верасня 2023.
  22. 19 марта в 10:00 на VOKA состоится премьера документального фильма «Ледяной характер» о «Юности» (руск.). hockey.by. Праверана 8 верасня 2023.
  23. «Паляўнічыя за легендамі»: VOKA запусціў містычнае шоу . dosug.by. Праверана 13 лістапада 2023.
  24. velcom запустил стрим-канал с онлайн-трансляциями музыкальных событий (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  25. Купаловский театр открывает юбилейный 100-й сезон (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  26. «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў»: VOKA продолжает серию трансляций из Республиканского театра белорусской драматургии (руск.). nestor.minsk.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  27. Из Минска на весь мир: пройдет онлайн-экскурсия по выставке Лазаря Хидекеля (руск.). belta.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  28. Впервые онлайн: в прямом эфире VOKA покажут "Ночь музеев" в историческом (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  29. На VOKA состоится онлайн-премьера первого в Беларуси спектакля в виртуальной реальности (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  30. Самый интерактивный видеосервис Беларуси. История продвижения VOKA в 2018 году
  31. Дзе і як беларусы могуць глядзець кіно па-беларуску анлайн (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  32. «Секс в большом городе» по-белорусски уже доступен для просмотра (руск.)(недаступная спасылка). gorodw.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  33. velcom A1 покажет финальный сезон "Игры престолов" на белорусском языке (руск.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  34. Видеосервис VOKA покажет сериал "Чернобыль" в белорусской озвучке на большом экране (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  35. Диснеевский мультфильм "Вверх" впервые озвучили на белорусский язык для VOKA (руск.). belta.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  36. Лучший мультфильм года «Душа» перевели на белорусский язык (руск.). wmeste.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  37. Эльфы загаварылі па-беларуску: VOKA выпусціў мультфільм Disney "Наперад" у новым афіцыйным дубляжы (бел.). tvnews.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  38. Оскароносная «Головоломка» вышла на VOKA в белорусском дубляже (бел.). bdg.by. Праверана 19 лістапада 2021.
  39. "Папялушка" на VOKA: видеосервис выпустил новую историю "Золушки" в белорусской озвучке (бел.)(недаступная спасылка). bdg.by. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021. Праверана 19 лістапада 2021.
  40. «Аліса ў Цудазем'і»: VOKA выпустил киносказку в белорусском дубляже (руск.). aif.by. Праверана 14 студзеня 2022.
  41. Оскароносный мультфильм «Рататуй» вышел в беларуском дубляже (руск.)(недаступная спасылка). marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2022. Праверана 28 красавіка 2022.
  42. "Оскароносный мультфильм «В поисках Немо» вышел на VOKA в беларуской озвучке" [руская]. 2022-07-27. Праверана 2022-09-13. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2022. Праверана 13 верасня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2022. Праверана 13 верасня 2022.
  43. "Супергерои говорят по-белорусски: "Суперсемейка" вышла на VOKA в новом дубляже" [руская]. 2022-10-03. Праверана 2022-11-04.
  44. "VOKA выпусціў "Карпарацыю монстраў" ў беларускім дубляжы". 2022-11-03. Праверана 2022-11-04.
  45. «КИБЕРСПОРТ ВЫШЕЛ НА НОВЫЙ УРОВЕНЬ». ПОЧЕМУ А1 РАЗВИВАЕТ ГЕЙМИНГ (руск.)(недаступная спасылка). officelife.media. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]